29 лiстапада 2024, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі арыштавалі кіраўніка Коннай паліцыі Вільні (Абноўлена, відэа)

45
У Беларусі арыштавалі кіраўніка Коннай паліцыі Вільні (Абноўлена, відэа)

Высокапастаўленага паліцыянта абвінавацілі ў правозе наркотыкаў.

Пра гэта паведаміў у аўторак увечары тэлеканал Lietuvos ryto televizija, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Паводле яго дадзеных, беларускія мытнікі затрымалі кіраўніка Коннай паліцыі Вільні Лаймонаса Банкаўскаса ў панядзелак пасля абеду ля мяжы з Літвой у Ашмянскім раёне. Тым часам, БелаПАН прыводзіць іншую назву пасады затрыманага - ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце.

Прадстаўнікі Ашмянскай мытні пацвярджаюць факт затрымання на беларуска-літоўскай мяжы літоўскага паліцыянта.

«У панядзелак пасля абеду супрацоўнікамі Ашмянскай мытні быў затрыманы кіраўнік Коннай паліцыі Вільні Лайманас Банкаўскас. Пры даглядзе транспартнага сродку, на якім ён планаваў уехаць у Беларусь, былі знойдзеныя наркатычныя рэчывы», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік аддзела па барацьбе з кантрабандай Ашмянскай мытні Уладзімір Данілевіч.

Паводле яго словаў, Банкаўскас меў намер уехаць у Беларусь як прыватная асоба. У яго было канфіскавана 45,5 грамаў амфетаміну. У хуткім часе расследаванне гэтага факту будзе перададзенае ва ўпраўленне Камітэта дзяржбяспекі Беларусі па Гарадзенскай вобласці.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, літоўскі паліцыянт, які ўязджаў у Беларусь як прыватная асоба, быў затрыманы падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў смаргонскімі памежнікамі сумесна з супрацоўнікамі КДБ і мытні ў пункце пропуску «Каменны Лог».

«Падчас дагляду яго транспартнага сродку пад абіўкай пярэдняга пасажырскага сядзення быў знойдзены пакет памерам 8х3х2 гл з наркатычным рэчывам. Экспертыза ўсталявала, што гэта метамфетамін вагой больш за 45 грамаў», - паведамілі ў ДПК.

«У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 228 «Кантрабанда» Крымінальнага кодэкса Беларусі, удакладнілі ў ДПК.

Як перадае ru.DELFI.lt, пра затрыманне Банкаўскаса кіраўніцтва віленскай паліцыі нічога не ведала. Кіраўнік паліцыі Кястуціс Ланчынскас прызнаў, што толькі ад журналістаў даведаўся пра затрыманне Банкаўскаса. Паводле яго словаў, затрыманы ў гэты момант знаходзіцца ў адпачынку.

Амбасада Літвы ў Беларусі атрымала афіцыйную інфармацыю ў канцы аўторка, адзначае партал lrytas.lt.

Лаймонас Банкаўскас знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА.

Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас папрасіў пра сустрэчу з затрыманым.

Па словах амбасадара, блізкія затрыманага «адмаўляюць абвінавачванні, кажуць, што калі і былі наркотыкі, дык яны былі падкінутыя».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках