27 лiстапада 2024, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sziget кажа: «Навошта ўцякаць?», «Трэба аб'ядноўвацца» і «Свабоду Беларусі!» (Фота)

З сотні канцэртаў, якія прайшлі на фестывалі Sziget ў Будапешце да выходных, у галаве засталіся тры лаканічныя мэсэджы: «We come one!» «Run away?» і «Belarus freedom!».

Першае пасланне належала брытанскім трып-хоперам Faithless, якія ўжо не аднойчы выступалі на Sziget, і заўсёды з максімальнай аддачай, перадае «Еўрарадыё».

«Я ніколі не стамлюся граць для вас, нават калі мне будзе тысяча гадоў!» - сказаў у канцы свайго выступу вакаліст Максі Джаз (Maxi Jazz). Сваімі шчырымі момантамі і вядомымі хітамі, такімі як Insomnia і God is a DJ, і песнямі са свежага альбома Faithless падарылі самы сапраўдны экстаз ўсім сігетоўцам. А падтрымалі яго моцным мэсэджам, пад які ўсе ўздымаюць палец у неба і крычаць: «We come one» - «Мы аб'ядноўваемся!»

Другі мэсэдж паступіў ад нямецкага рэгі-вакаліста Тыльманна Отта (Tilmann Otto). Яго група, якая называецца Gentelman, прывезла ў гэты раз на Sziget сваю новую праграму Diversity і, разам з музыкамі і дзвюма багінямі-бэквакалісткамі, распаўсюджваў любоў і дабрыню на ўвесь фестывальны востраў. А яшчэ задаваў пытанне, якое падхапілі ўсе навокал: «How long you want to go run away?» - «Ці доўга будзеш бегчы ад сябе?»

А трэці, і самы зразумелы нам мэсэдж паслаў «заўсёды прэтэндэнт на званне «Адкрыццё года» гурт... «Ляпіс Трубяцкой».

А мэсэдж які? Мэсэдж яшчэ з альбома «Маніфест»: Belarus Freedom!

Нягледзячы на пятніцу, 13, нават на тое, што канцэрт праходзіў «з самага ранку» - у 15:00, падтрымаць «Ляпісаў» прыйшлі і беларусы, і ўкраінцы, і расейцы - было відаць па сцягах.

Натоўпу каля галоўнай сцэны не сабралася, але тыя тысяча або дзве, якія прыйшлі, балелі за Беларусь, што было моцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках