27 лiстапада 2024, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрабязнасці НЗ у Рагачове: Участковы прыставіў да галавы дзяўчыны пісталет і стрэліў

43

Пра тое, што адбылося ў Рагачоўскім раёне, распавялі агенцтву БелаПАН жыхары вёскі.

Стан дзяўчыны, параненай міліцыянтам у Рагачоўскім раёне 6 ліпеня, «вельмі цяжкі і пакуль застаецца без зменаў», паведамілі БелаПАН у Рагачоўскім раённым шпіталі.

Нагадаем, 6 ліпеня ў 23.00 участковы міліцыянт Рагачоўскага РАУС параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне 22-гадовую дзяўчыну, жыхарку вёскі Журавічы Рагачоўскага раёна.

У пракуратуры Гомельскай вобласці паведамілі, што гэта адбылося падчас нясення міліцыянтам службы па ахове грамадскага парадку. Як паведамляе афіцыйны сайт МУС, «паводле папярэдняй інфармацыі, стрэл адбыўся выпадкова». «Разам з тым першапачатковая праверка па гэтым факце ўжо ўсталявала, што прафесійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізавана на належным узроўні, з супрацоўнікамі, якія заступаюць на службу, не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы», — падкрэсліваецца ў афіцыйным паведамленні.

Гомельскай абласной пракуратурай узбуджаная справа па ч. 1 арт.арт. 14, 139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства), яна знаходзіцца на асабістым кантролі ў міністра ўнутраных справаў. Супрацоўнік міліцыі затрыманы.

Сайт таксама прыводзіць каментар намесніка кіраўніка МУС Анатоля Курыльца, які назваў трагедыю ў Рагачоўскім раёне «сапраўднай ганьбай для ўсёй сістэмы органаў унутраных справаў», але падкрэсліў, што гэта — «адзінкавы выпадак».

«Сістэма службовай падрыхтоўкі супрацоўнікаў міліцыі, якія часта знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі, ужо даўно не давала такіх «збояў». Дзеянням службовых асобаў, якія былі да гэтага датычныя, па выніках праверкі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС ужо ў найбліжэйшыя дні будзе дадзеная жортская і прынцыповая ацэнка», — запэўніў намеснік міністра.

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Журавічах святкавалі Купалье. За парадкам сачылі міліцыянты з Рагачоўскага РАУС.

Як паведамілі БелаПАН жыхары вёскі, пацярпелая дзяўчына працавала бухгалтарам КСУП «Новыя Журавічы». Па словах відавочцаў, участковыя міліцыянты пасадзілі трох мясцовых дзяўчат да сябе ў машыну і паехалі з імі ў суседнюю вёску Доўск. Адна з сябровак дзяўчат, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, распавяла, што ў машыне ўчастковы інспектар РАУС прыставіў да галавы пацярпелай пісталет і стрэліў. Куля патрапіла ў лоб. Пры гэтым сяброўка не змагла патлумачыць, выпадковым быў стрэл ці не.

Зараз адна з дзяўчат, якія знаходзіліся ў міліцэйскай машыне, таксама змешчана ў шпіталь з прычыны нервовага зрыву.

Па словах мясцовых жыхароў, пацярпелая дзяўчына была раней знаёмая з міліцыянтам, яны кантакатавалі.

БелаПАН таксама атрымалася высвятліць, што падазраваны ў здзяйсненні злачынства супрацоўнік міліцыі з'яўляецца дэпутатам Курганскага сельскага савета і пражывае ў вёсцы Доўск. Ён 1976 года нараджэння, жанаты, мае дваіх дзяцей. У сельсавеце яго характарызуюць «вельмі станоўча».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках