29 снежня 2024, Нядзеля, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася будаваць АЭС у Беларусі

44
Расея адмовілася будаваць АЭС у Беларусі

Без выканання пэўных умоваў Расею гэты праект не цікавіць.

Масква адмовілася падпісваць з Менскам пагадненне аб будаўніцтве першай беларускай АЭС да стварэння сумеснага прадпрыемства, якое будзе прадаваць электраэнергію з АЭС, паведамляе «Інтэрфакс». Раней беларускае кіраўніцтва заяўляла, што пакет пагадненняў аб збудаванні АЭС будзе падпісаны да канца ліпеня 2010 года.

Расея хоча атрымаць у збытавым СП не менш за палову. Такім чынам, Масква прэтэндуе і на 50 адсоткаў прыбыткаў ад збыту электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца беларускай АЭС у выпадку яе будаўніцтва за кошт расейскага крэдыту.

«Пытанне доляў бакоў у збытавым прадпрыемстве можа быць прадметам абмеркавання, але тэрміны яго стварэння, на якіх настойвае расейскі бок, непрымальныя», - сцвярджае крыніца агенцтва ва ўрадзе Беларусі.

Крыніца «Інтэрфакса» таксама дадала, што Беларусь прапанавала расейскім партнёрам пабудаваць трэці блок АЭС, які працаваў бы толькі на экспарт і з'яўляўся ўласнасцю расейскага боку. Аднак Расея гэтую прапанову адхіліла.

У перамовах з Беларуссю па стварэнні збытавога СП з расейскага боку ўдзельнічае аператар экспарту-імпарту электраэнергіі ў РФ ААТ «Інтэр РАТ АЭС», савет дырэктараў якога ўзначальвае віцэ-прэм'ер Ігар Сечын, які курыруе расейскі ПЭК . У кампаніі, якая пастаўляе расейскую электраэнергію ў Беларусь і праз тэрыторыю рэспублікі ў Прыбалтыку, ужо заявілі, што «здзіўленыя такой рэакцыяй беларускага боку».

Беларускія ўлады плануюць пабудаваць АЭС у Гарадзенскай вобласці, за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад мяжы з Літвой. Станцыя, як паведамлялася, будзе складацца з двух блокаў агульнай магутнасцю 2,4 тысячы мегаватаў. Першы, як чакаецца, будзе ўведзены ў дзеянне ў 2016, другі - у 2018 годзе. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва вызначанае расейскае ЗАТ «Атамбудэкспарт».

У траўні 2009 года расейскія СМІ паведамлялі, што Менск папрасіў у Масквы крэдыт на дзевяць мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках