27 лiстапада 2024, Серада, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статус Бакіева ў Беларусі па-ранейшаму хаваецца

8

У МУС Беларусі не каментуюць пытанне пра тое, ці прасіў збеглы кіраўнік Кыргызтана прытулак ў краіне.

Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксей Бягун адмовіўся паведаміць пра тое, ці звяртаўся Курманбек Бакіеў у кампетэнтныя органы Беларусі па падаванне прытулку ў краіне, перадае «Інтэрфакс».

«Канстытуцыя Беларусі гарантуе неагалошванне інфармацыі пра тое, калі грамадзянін іншай краіны звяртаецца па падаванне прытулку. Для агалошвання інфармацыі неабходная згода гэтага чалавека. Таму я не магу казаць, ці звяртаўся Бакіеў у кампетэнтныя органы Беларусі адносна падавання яму прытулку і ў якой стадыі знаходзіцца гэта пытанне», - заявіў Бягун на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Курманбек Бакіеў з канца красавіка 2010 года знаходзіцца ў Беларусі. Генпракуратура Беларусі адмовіла кіргізскаму боку на яго запыт аб выдачы Бакіева, не знайшоўшы прававых падставаў.

У Кыргызтане ў дачыненні да Бакіева ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у ліку якіх «масавае забойства», дапушчанае 7 красавіка пры сутыкненнях апазіцыі з сілавымі структурамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках