2 лiстапада 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раманчук і Лябедзька сустрэліся з Кудрыным і Чубайсам

55
Раманчук і Лябедзька сустрэліся з Кудрыным і Чубайсам

Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Анатоль Лябедзька:

Буйная канфэрэнцыя зь удзелам расейскіх і беларускіх палітыкаў, эканамістаў, экспэртаў і аналітыкаў пройдзе напрыканцы жніўня ў Маскве.

«Сёньня раніцай разам з Яраславам Раманчуком і Аляксандрам Дабравольскім я вярнуўся з Масквы, дзе мы вырашылі ўсе арганізацыйныя пытаньні. Такім чынам, жнівеньская беларуска-расейская канфэрэнцыя стане традыцыйнай. Сёлета адметнасьць яе ў тым, што ў ёй хочуць удзельнічаць ня толькі апазыцыйныя палітыкі з Расеі, але і прадстаўнікі расейскай улады – заканадаўчай і выканаўчай,» -- распавёў Радыё «Свабода» лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Першая такая канфэрэнцыя прайшла ў жніўні 2009 году ў Менску.

«Мы таксама пабылі на сьвяткаваньні 60-годзьдзя сустаршыні партыі «Правое дело» Леаніда Гозмана. Скарысталіся тым, што тут прысутнічалі такія вядомыя людзі, як, напрыклад, Аляксей Кудрын, Анатоль Чубайс ды іншыя. Кандыдат у прэзыдэнты ад нашай партыі Яраслаў Раманчук доўга размаўляў з міністрам фінансаў Расіі. І гэта была размова не пра Лукашэнку, а дыялёг двух спэцыялістаў у галіне эканомікі».

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках