27 лiстапада 2024, Серада, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры менскія ДАІшнікі асуджаныя за крадзяжы

13

Суд Фрунзенскага раёну Менску 12 ліпеня абвясціў прысуд па справе трох супрацоўнікаў ДАІ.

Як паведамляе БЕЛТА, 3 інспектары дарожна-патрульнай службы УДАІ ГУУС Менгарвыканкама - капітан, старшы лейтэнант і старшы прапаршчык - прызнаныя вінаватымі па ч. 2 арт 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», арт. 425 «Бяздзейнасць службовай асобы» і ст.426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Як патлумачылі ў пракуратуры, гэтыя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прымалі грашовыя сродкі ад кіроўцаў, аўтамабілі якіх былі эвакуіраваныя на спецыяльную ахоўную стаянку. Грошы павінны былі паступаць на спецыяльны рахунак у банку. Аднак інспектары прысвойвалі іх. Суд прысудзіў іх да пазбаўлення волі ад 2,5 да 3 гадоў з адтэрміноўкай выканання пакарання. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках