23 снежня 2024, панядзелак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хросны бацька» - самы папулярны тэлепраект у Расеі

30

Рэйтынг скандальнага тэлефільма аказаўся вельмі высокім - яго паглядзелі 25 % расейцаў.

Паводле дадзеных кампаніі TNS Расея, з 28 чэрвеня па 4 ліпеня самым папулярным тэлепраектам ў Маскве стала праграма «Вялікая розніца» з рэйтынгам 31%.

Ну, а самым папулярным тэлепраектам ў іншых гарадах краіны стаў скандальны фільм пра Аляксандра Лукашэнку з гаворачай за сябе назвай «Хросны бацька». Як піша аглядальнік Выдавецкага дома «Гасцявая» Арына Барадзіна, echo.msk.ru - амаль 25% тэлевізійнай аўдыторыі Расеі паглядзелі гэты фільм на канале НТВ.

Аглядальнік назвала фільм «самым папулярным тэлепраектам»:

- Гэты фільм паказалі на канале НТВ у разгар нядзельнага вечара, у рамках спецыяльнага выпуску «Надзвычайнае здарэнне. Расследаванні». Ён не быў загадзя аб'яўлены ў праграме. Але тыя, хто прыняў рашэнне яго паказаць, разлічылі ўсё дакладна. Канал НТВ - фармальна недзяржаўны, значыць, здаецца, расейская ўлада не пры чым. Час паказу - каля дзевяці вечара, таксама было нацэлена на тое, каб як мага больш гледачоў даведаліся пра каварнага бацьку, які раптоўна, з сябра Расеі ператварыўся ў нашага найвялікшага ворага. Больш таго, тыя, хто замовіў гэты фільм да паказу на НТВ, выглядаюць раптам нечакана празрэўшымі ў дачыненні асобы і палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Яны смела ідуць далей, не баяцца праводзіць паралелі паміж прэзідэнтам Беларусі і самім Гітлерам.

У Беларусі фільм маглі ўбачыць толькі карыстальнікі спадарожнікавых «талерак» і Інтэрнэту - паказ фільма па кабельных сетках быў перекрыты па загаду ўладаў.

Спампаваць поўную версію фільма можна ТУТ

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках