24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За фільм «Хросны бацька» зноў арыштаваны тыраж газеты

21

У Крычаве супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі тыраж незалежнай газеты «Вольны горад».

Па словах рэдактара Сяргея Няроўнага, у выданні была інфармацыя пра скандальны фільм расейскай тэлекампаніі НТВ «Хросны бацька». Гэта і стала прычынай канфіскацыі газеты, лічыць журналіст.

«Усяго былі канфіскаваныя 297 асобнікаў. Парушэнняў з нашага боку не было, паколькі незарэгістраванаму выданню дазволена друкавацца ў колькасці 299 асобнікаў. Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся, тым не менш, аддаць тыраж. Адмову яны матывавалі тым, што газету павязуць на экспертызу ў пракуратуру. Гэта юрыдычны абсурд. Пракуратура гэтым не займаецца. Мы ўжо напісалі скаргу ў пракуратуру. Мы пісьмова запатрабавалі ад начальніка раённага аддзела міліцыі Вадзіма Кавалёва, каб нам вярнулі газеты», - паведаміў «Радыё Свабода» па тэлефоне Сяргей Няроўны.

Як кажа Няроўны, трое супрацоўнікаў міліцыі ў званні старэйшых лейтэнантаў спачатку арыштавалі на крычаўскім аўтавакзале кур'ера, які прывёз выданне са Смаленска, дзе яно друкуецца. А ўжо ў міліцыі канфіскавалі самі газеты.

Нагадаем, што недзяржаўная беларускамоўная газета «Наша ніва» сутыкнулася з праблемай распаўсюду чарговага нумару праз сістэму «Белсаюздрука». Газета не з'явілася ў кіёсках краіны, хаця выйшла з друкарні звычайным парадкам і паступіла падпісантам, перадаецца ў паведамленні. Рэдакцыя «НН» звязвае цяперашнюю сітуацыю з апублікаваным на першай паласе матэрыялам «Хросны бацька капітуляваў», у якім распавядаецца пра паказаны ў Расеі, але заблакаваны у Беларусі фільм тэлеканала НТВ «Хросны бацька» пра Аляксандра Лукашэнку.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках