24 снежня 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане затрыманыя снайперы, якія стралялі ў мітынгоўцаў

7

Праваахоўныя органы Кыргызстана ўжо затрымалі каля 15 снайпераў, якіх падазраюць ва ўдзеле ў расстрэле мітынгоўцаў на цэнтральнай плошчы Бішкека.

Пра гэта паведаміў журналістам у панядзелак намеснік старшыні часовага ўрада рэспублікі, які курыруе сілавікоў Азымбэк Бекназараў, паведамляе РИА «Навіны».

Апазіцыя Кыргызстана 7 красавіка ўзяла ўладу ў свае рукі, прэзідэнт Бакіеў збег з краіны і напісаў заяву аб сыходзе. Ахвярамі беспарадкаў у гэтыя дні ў Бішкеку сталі 87 чалавек, каля 1,5 тыс. атрымалі раненні.

«Затрыманыя каля 15 снайпераў, якія стралялі па людзях падчас красавіцкіх падзей», - сказаў ён.

Па яго словах, усе падазраваныя знаходзяцца СІЗА дзяржслужбы нацбяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках