24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына аб «выбарах» у Беларусі: На густ і колер таварышаў няма

46

Кіраўнік ЦВК лічыць, што мяняць выбарчае заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў няма ніякай неабходнасці.

Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелТА старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Каментуючы сумесную заяву экспертаў Бюро АБСЕ і Венецыянскай камісіі СЕ, кіраўнік Цэнтрвыбаркама сказала, што расцэньвае яго як свайго роду «папярэджаньне, пасланне Беларусі перад галоўнай выбарчай кампаніяй краіны - перад выбарамі Прэзідэнта». Разам з тым яна не лічыць магчымым і мэтазгодным карэктаваць выбарчае заканадаўства краіны з улікам заўваг, выказаных ў заяве міжнародных экспертаў. «Любое змяненне выбарчага заканадаўства ўжо зараз з'яўляецца практычна немагчымым, таму што нават у агульных рэкамендацыях Бюро АБСЭ паказана, што яно не павінна мяняцца напярэдадні выбараў, падладжвацца пад пэўныя выбарчыя кампаніі, а павінна быць агульным і аб'ектыўным», - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, Беларусь заўсёды «прымала і будзе прымаць рашэнне аб унясенні паправак у Выбарчы кодэкс зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, але з улікам меркавання міжнародных экспертаў». «Як суверэнная дзяржава Беларусь стварае законы найбольш прымальныя і ўпісваюцца ў нашы рэаліі. Тым не менш, мы заўсёды ўлічваем меркаванне міжнародных экспертаў», - канстатавала старшыня ЦВК.

З нагоды крытыкі асобных палажэнняў Выбарчага кодэкса, аб якіх гаворыцца ў заяве, Лідзія Ярмошына адзначыла, што «шмат чаго тут носіць густавы характар, вызначаецца позіркам асобных экспертаў». «Аднак у такім выпадку напрошваецца слушнае пытанне, чаму асобны еўрапейскі юрыст або эксперт разбіраецца ў законе лепш, чым нацыянальны парламент Беларусі, які прымаў закон?» - сказала яна.

Старшыня Цэнтрвыбаркама салідарная з выказаным ў заяве меркаваннем аб тым, што «якасць выбараў залежыць не толькі ад стану заканадаўчай базы, але і ад практычнага яе прымянення». «Таму будзем удасканальваць практыку», - запэўніла Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія праводзяцца ЦВК Беларусі пад кіраўніцтвам Ярмошынай з 1996 года, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і недэмакратычнымі. Сама Ярмошына з'яўляецца невыязной у краіны Еўразвяза і ЗША за фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках