27 лiстапада 2024, Серада, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпадраздзяленні АДКБ ізноў на вучэннях

3

У Растоўскай вобласці сёння пачынаюцца пяцідзённыя вучэнні спецпадраздзяленняў органаў унутраных справаў дзяржаваў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы «Кобальт-2010».

Як перадаюць «Весці», у гэтых аператыўна-тактычных вучэннях прымуць удзел спецпадраздзяленні, якія ўваходзяць у склад сілаў спецыяльнага прызначэння Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ. Гэта - падраздзяленні органаў унутраных справаў Расеі і аператыўныя групы ад падраздзяленняў МУС і ўнутраных войскаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызтана і Таджыкістана.

Падчас манеўраў, якія пройдуць на базе акруговага навучальнага цэнтра «Кадамоўскі» Паўночна-Каўказскага рэгіянальнага камандавання ўнутраных войскаў МУС Расеі і скончацца 11 чэрвеня, будуць адпрацаваныя сумесныя аперацыі па спыненні дзейнасці тэрарыстычных груповак, перакрыцці каналаў незаконнага абароту зброі, выбуховых рэчываў і наркотыкаў на тэрыторыі адной з дзяржаваў-чальцоў АДКБ.

Асноўная мэта вучэнняў - адпрацоўка і ўдасканаленне практычных навыкаў вайскоўцаў спецпадраздзяленняў унутраных войскаў, органаў унутраных справаў (паліцыі), органаў кіравання аператыўнага цэнтра, аператыўных групаў, вылучаных у склад фармаванняў сіл спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ пры пошуку, абясшкоджванні ці знішчэнні тэрарыстаў, а таксама арганізацыі ўзаемадзеяння і забеспячэння задзейнічаных спецпадраздзяленняў.

Нагадаем, што напачатку траўня 2010 года ў падмаскоўных Горках прайшоў нефармальны саміт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) краінаў-удзельніцаў Садружнасці незалежных дзяржаваў (СНД).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках