26 снежня 2024, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая «вайна» з-за пошлінаў на нафтапрадукты?

47
Новая «вайна» з-за пошлінаў на нафтапрадукты?

Улады патрабуюць адмяніць спагнанне Расеяй пошлінаў, таму што гэта балюча «ударыла» па беларускіх прадпрыемствах.

Міністэрства юстыцыі Беларусі не згоднае з рашэннем Эканамічнага суда СНД аб адхіленні хадайніцтва аб часовай забароне спагнання Расеяй пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў рэспубліку, і просіць склікаць пленум суда для разгляду пытання.

«Беларускі бок не згодны з вынесеным рашэннем і аспрэчвае яго ў пленуме Эканамічнага суда СНД», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Мінюста.

«Улічваючы, што спагнанне Расеяй пошлінаў на нафтапрадукты, якое працягваецца, закранае інтарэсы больш чым 70 буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і Расеі, наносіць шкоду кааперацыйным сувязям прадпрыемстваў дзвюх краінаў, якія склаліся, міністэрства юстыцыі папрасіла суд склікаць пленум і разгледзець заяву ўрада Беларусі аб прыпыненні спагнання Расеяй мытных пошлінаў на нафтапрадукты да канчатковага вырашэння пытання Эканамічным судом СНД», - адзначылі ў міністэрстве.

У прэс-службе таксама заявілі, што міністэрства юстыцыі палічыла мэтазгодным прасіць суд правесці паседжанне пленума ў магчыма кароткі тэрмін. Запрашэнне на паседжанне пленума міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала ўсім кіраўнікам арбітражных (гаспадарчых, эканамічных) судоў краінаў СНД.

У мінулы чацвер Эканамічны суд СНД адмовіў у задавальненні хадайніцтва беларускага боку, заяўленага міністэрствам юстыцыі, аб часовай забароне спагнання пошліны на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з РФ, да вынясення судом канчатковага рашэння па сутнасці спрэчкі. Судовае паседжанне калегіі Эканамічнага суда СНД па гэтай справе прызначанае на 7 верасня.

Беларускі бок у судовым парадку аспрэчвае ўведзеныя Расеяй з 1 студзеня 2010 года экспартныя пошліны на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, якія пастаўляюцца ў Беларусь.

У пазове Мінюст Беларусі спасылаецца на міжурадавае пагадненне аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992 года і пратакол аб ўвядзенні рэжыму свабоднага гандлю паміж Беларуссю і Расеяй ад 6 студзеня 1995 года, якім усталявана, што бакі не ўжываюць пошліны ва ўзаемным гандлі. Беларускі бок мяркуе, што адзіным выключэннем з рэжыму бяспошліннага гандлю з'яўляецца сырая нафта, частка якой абкладаецца экспартнай пошлінай. Узаемны гандаль усімі астатнімі таварамі павінен ажыццяўляцца бяспошлінна, падкрэслівае Мінюст Беларусі.

З 1 студзеня 2010 года, на падставе тэлетайпаграмы першага намесніка кіраўніка ФМС Расеі, прадукты перапрацоўкі нафты, у тым ліку нафтахімічная сыравіна, якія пастаўляюцца з Расейскай Федэрацыі ў Беларусь, абкладаюцца вывазной мытнай пошлінай.

Эканамічны суд СНД выконвае функцыі суда ЕўрАзЭС. З 1 ліпеня 2010 года суд павінен будзе таксама выконваць функцыі суда Мытнага саюза.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках