24 снежня 2024, aўторак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам»: Мы нічога не павінны Беларусі

16

Транзіт газу па беларускай тэрыторыі аплачаны ў адпаведнасці з дзеючым кантрактам.

«Газпрам» не мае доўгу перад Беларуссю, заявіў афіцыйны прадстаўнік расейскага холдынгу Сяргей Купрыянаў, перадае РІА «Новости».

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу заявіў, што Беларусь абмяжуе транзіт нафты і газу, калі «Газпрам» на працягу сутак не пагасіць доўг. Менск лічыць, што «Газпрам» быў павінен за транзіт газу 260 мільёнаў даляраў, а «Газпрам» заяўляе, што заплаціў 228 мільёнаў даляраў доўгу ў адпаведнасці з кантрактам.

«Па ўмовах дзеючага кантракту «Газпрам» Беларусі нічога не павінен», - сказаў Купрыянаў.

Раней Купрыянаў распавёў, што «Газпрам» накіраваў Беларусі дакументы, падпісанне якіх дазволіць падвысіць стаўку за транзіт расейскага газу пры ўмове падвышэння Менскам ўнутраных аптовых коштаў, па якіх прадае паліва «Белтрансгаз», што на 50% належыць «Газпраму». Гаворка ідзе пра спецыяльны дадатак да кантракту.

«Газпрам» прапануе актуалізаваць абумоўленыя раней бакамі ўмовы ўнутраных продажаў газу, паводле якіх у 2009 годзе аптовая надбаўка «Белтрансгазу» павінна была складаць 10,47 даляра за тысячу кубаметраў, у 2010 годзе - 11,07 даляра.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках