23 снежня 2024, панядзелак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Халявы» больш не будзе

83
«Халявы» больш не будзе

«Газпрам» заплаціў за транзіт газу па тэрыторыі Беларусі, але настойвае на выкананні умоваў кантракту.

Беларусь патрабуе аплаты за транзіт расейскага газу на умовах, якія не адпавядаюць кантракту, заявіў кіраўнік «Газпрама».

«Мы атрымалі ліст ад першага віцэ-прэм'ера Беларусі, у якім ён вылучае патрабаванні па аплаце за транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі па ўмовах, якія не адпавядаюць кантраку. І ў выпадку невыканання патрабаванняў беларускі бок пагражае спыненнем транзіту праз (сваю) тэрыторыю», - заявіў Аляксей Мілер на нарадзе з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным, перадае «Інтэрфакс».

Такім чынам, адзначыў Мілер, з аднаўленнем паставак «Газпрамам» газу для Беларусі «пытанне цалкам яшчэ не ўрэгуляванае».

Кіраўнік «Газпрама» заявіў пра тое, што Беларусь у сераду і чацвер адбірала газ з транзітных паставак.

«Скарачэнне аб'ёмаў паставак з-за таго, што Беларусь залезла ў экспартную трубу, дасягала 20% ад планавага аб'ёму паставак, такую ж сітуацыю мы бачылі і сёння», - сказаў Мілер.

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў пра неабходнасць вырашаць спрэчныя пытанні па аплаце транзіту газу праз Беларусь у перамоўным парадку.

«Аплата транзіту павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з кантрактам, разам з тым неабходна правесці перамовы з беларускімі партнёрамі, і за сталом перамоваў у нармальнай таварыскай абстаноўцы, у дзелавой абстаноўцы высветліць усе пытанні, якія да гэтага часу з'яўляюцца спрэчнымі, калі наогул там ёсць нейкая спрэчка», - сказаў Пуцін.

Кажучы пра сітуацыю вакол паставак газу, Пуцін са шкадаваннем адзначыў, што канфлікт узнік з рэспублікай, з якой «у Расеі асаблівыя стасункі».

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь атрымлівае расейскі прыродны газ па самых нізкіх коштах.

«Ніжэй за кошты на расейскі прыродны газ няма ні ў кога», - сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што нават пасля зніжэння коштаў на газ для Украіны Беларусь усё роўна атрымлівае больш танны газ, чым украінскія партнёры.

«Трэба прыняць да ўвагі тую акалічнасць, што Расея не спаганяе экспартных вывазных мытных пошлінаў за газ, які пастаўляецца ў Беларусь, і расейскі бюджэт недаатрымлівае па годзе 1 млрд 200 млн рублёў», - сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што расейскі бок неаднаразова папярэджваў беларускіх партнёраў аб неабходнасці своечасовай аплаты за пастаўкі газу - «Газпрам» тройчы накіроўваў пісьмовыя паведамлення і «не атрымаў ні разу ніводнага выразнага адказу».

«І мне, і Дзмітрыю Анатольевічу (Мядзведзеву) прыйшлося некалькі разоў нагадваць нашым беларускім партнёрам на самым высокім узроўні аб неабходнасці выканання сваіх абавязальніцтваў - ніякай рэакцыі», - сказаў Пуцін.

За транзіт заплачана «у дакладнай адпаведнасці з кантрактам»

Беларусь хоча ўзняць стаўку транзіту, але не выконвае ўмоваў яе падвышэння, сказаў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў.

Ён патлумачыў, што ў кантракце прадугледжаная базавая стаўка за транзіт у памеры $ 1,45 за тысячу кубаметраў на 100 км. Пры стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе «Белтрансгаза» была прадугледжаная магчымасць павелічэння памеру стаўкі да $ 1,74 у 2009 годзе і $ 1,88 у 2010 годзе.

Аднак гэтае пытанне было ўвязанае з павелічэннем аптовай надбаўкі на газ, які рэалізуецца «Белтрансгазам» на мясцовым рынку ў памеры $ 10,47 на тысячу кубаметраў у 2009 годзе і $ 11,08 ў 2010 годзе. Аднак гэтая надбаўка не была ўведзеная.

«Улічваючы, што гэтыя пытанні звязаныя, «Газпрам» быў гатовы заплаціць па старой стаўцы, але беларускія калегі адмаўляліся прымаць гэты плацёж», - сказаў С. Купрыянаў.

Ён адзначыў, што «Газпрам» заплаціў «Белтрансгазу» за транзіт у лістападзе-снежні і за першыя месяцы 2010 года «у дакладнай адпаведнасці з кантрактам - па базавай стаўцы $ 1,45 - усяго $ 228 млн».

«Газпрам» патрабаваў ад беларускага боку даплаціць за газ $ 192 млн, аднак «Белтрансгаз» заплаціў $ 187 млн. С. Купрыянаў патлумачыў, што памер плацяжу за пастаўкі газу залежыць таксама і ад таго, якім павінен быць памер стаўкі транзіту. У дадзеным выпадку беларускі бок палічыў стаўку транзіту ў памеры $ 1,88.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках