24 снежня 2024, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» павядзе газ у абыход

17

Расея, нягледзячы на рашэнне Беларусі перакрыць транзіт газу, цалкам забяспечыць спажыўцоў у Еўропе і Калінінградскай вобласці, заяўляюць у кампаніі.

Будуць задзейнічаныя альтэрнатыўныя варыянты паставак, у тым ліку транспарціроўка праз Украіну і Літву, выкарыстанне запасаў падземных сховішчаў і са спотавага рынку, заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў у эфіры тэлеканала «Расея 24».

«Пацвярджэнне гатоўнасці ўкраінскай сістэмы ўжо атрыманае з Кіева. Мы маем намер задзейнічаць газ з ПСГ і магчымасці спотавых рынкаў. Спажыўцы Калінінграда будуць забяспечаныя праз Літву. Усе спажыўцы атрымаюць газ у поўным аб'ёме», - сказаў Купрыянаў, падкрэсліўшы, што рашэнне Беларусі перакрыць транзіт не мае пад сабой падставаў.

Беларускі бок не пагасіў запазычанасць за газ, і «Газпрам» у 10.00 мск панядзелка распачаў абмежаванне паставак газу ў Беларусь. У аўторак Саўмін Беларусі заявіў, што рэспубліка будзе адбіраць расейскі транзітны газ у выпадку захавання абмежаванняў на пастаўку, а Аляксандр Лукашэнка паведаміў у аўторак на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, што даў указанне перакрыць транзіт газу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках