23 лiстапада 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія склікае экстраную сустрэчу па газавай спрэчцы

7

У Еўропе спадзяюцца, што пастаўкі ў Еўразвяз не пацерпяць, і чакаюць, што кантрактныя абавязальніцтвы будуць выкананыя.

Еўракамісія ў сувязі з рознагалоссямі паміж Расеяй і Беларуссю па аплаце паставак і транзіту газу, якія пагражаюць абмежаваннем паставак транзітнага газу ў Еўропу, экстрана склікае ў аўторак у Брусэлі сустрэчу з беларускімі прадстаўнікамі, паведаміла прадстаўніца Еўракамісіі Марлін Холцнер, паведамляе РІА «Новости».

Беларускі бок не пагасіў запазычанасць за газ, і «Газпрам» у 10.00 мск панядзелка распачаў абмежаванне паставак газу ў Беларусь. У аўторак Саўмін Беларусі заявіў, што рэспубліка будзе адбіраць расейскі транзітны газ у выпадку захавання абмежаванняў на пастаўку, а Аляксандр Лукашэнка паведаміў у аўторак на сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, што даў указанне перакрыць транзіт газу, пакуль «Газпрам» яго не аплаціць.

«Мы правядзём першую тэхнічную сустрэчу з беларускім бокам», - сказала Холцнер журналістам у Брусэлі, адзначыўшы, што ўлады Беларусі апавясцілі Еўракамісію пра ўзніклыя праблемы ў аўторак праз «Механізм ранняга апавяшчэння».

Па словах Холцнер, у выніку газавай спрэчкі можа быць закранута 6,25% аб'ёму спажывання газу ў ЕЗ.

Яна паведаміла, што Еўракамісія працягвае маніторыць развіццё сітуацыі, знаходзячыся ў цесным кантакце з расейскім і беларускім бакамі.

«Мы чакаем, што газавыя пастаўкі ў Еўразвяз не пацерпяць, і чакаем, што кантрактныя абавязальніцтвы будуць выкананыя», - сказала прадстаўніца ЕК.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках