Глеб прыляцеў у Менск на матч беларусаў са шведамі
2- 2.06.2010, 16:15
Аднак назіраць за гульнёй паўабаронца будзе з трыбун.
Нагадаем, Глеб ў сярэдзіне мая перанёс аперацыю на поласці носа.
Пазней у яго пачаліся ўскладненні і футбаліст працягнуў лячэнне. Толькі ў мінулы чацвер ён выпісаўся з лякарні. З-за гэтага Глеб не змог прыехаць у Аўстрыю на матчы зборнай супраць Гандураса і Паўночнай Карэі нават у якасці гледача, паведамляе «Еўрарадыё».