27 лiстапада 2024, Серада, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААЦ хоча «максімальна хуткі і вельмі танны» інтэрнэт (Відэа)

31

Дэкларуецца, што хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт у Беларусі «у бліжэйшай будучыні павялічыцца ў 10 разоў».

Упэўненасць у гэтым на прэс-канферэнцыі выказаў начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Валерый Вакульчык, перадае Electroname.com са спасылкай на БелТА.

«Паводле ўказання кіраўніка дзяржавы вядзем перамовы з вядучымі сусветнымі фірмамі для ўкаранення ў нас найноўшых тэхналогіяў у сферы інтэрнэту. Мы разлічваем разоў у 10, а то і больш, павелічыць хуткасць. Гэта, вы ведаеце, будзе і відэаінфармацыя, і дазволіць атрымаць доступ для найноўшых тэхналогіяў, якія грунтуюцца на інтэрнэце», заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ начальнік ААЦ.

Валерый Вакульчык таксама адзначыў, што дзейнасць Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі накіраваная на тое, каб прыцягнуць у краіну новыя тэхналогіі і стварыць роўныя ўмовы для дзяржаўных і прыватных інтэрнэт-правайдэраў. «Мы вядзем дыялог з інтэрнэт-правайдэрамі, каб разам абмяркоўваць пытанні развіцця нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», - сказаў ён. У прыватнасці ААЦ падтрымаў ініцыятыву асацыяцыі «Белінфакам» па стварэнні ў Беларусі незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках