24 снежня 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Мядзведзеву: «Мы ж былі ў адных акопах супраць фашыстаў!»

157
Лукашэнка - Мядзведзеву: «Мы ж былі ў адных акопах супраць фашыстаў!»

Аргументацыя беларускага кіраўніка як заўсёды ўражвае: як мы можам быць павінны Расеі, калі разам ваявалі ў 1941-м?

Сёння Аляксандр Лукашэнка заклікаў хутчэй паказаць кіраўніцтву Расеі сумесны беларуска-расейскі фільм пра Брэсцкую крэпасць, каб нагадаць аб адзінстве двух народаў, перадае «Інтэрфакс».

«Гэты фільм выклікаў у мяне цэлую буру уражанняў на злобу сённяшняга дня. Я хацеў бы перадаць хутчэй кіраўніцтву Расеі гэты фільм. Для яго ён будзе вельмі актуальны», - сказаў Лукашэнка пасля перадпрэм'ернага паказу беларуска-расейскага мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць», звяртаючыся да старшыні тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі «саюзнай дзяржавы» Ігара Угольнікава.

«Часта ў гутарцы з маімі калегамі з Масквы чуецца слова «прагматызм», чуецца, што трэба перафарматаваць нашыя стасункі, зрабіць іх прагматычнымі. Гэта зараз модная фраза ў Маскве», - адзначыў беларускі кіраўнік.

«Хацелася б, каб яны (кіраўніцтва Расеі) паглядзелі, узгадалі, што мы былі ў адных акопах, а па той бок былі яны (нямецка-фашысцкія захопнікі - ІФ)», - падкрэсліў Лукашэнка. Пры гэтым ён заўважыў, што ні ў якім выпадку не заклікае да таго, каб «мы паспрабавалі ўзяць нейкі рэванш - дыпламатычны, эканамічны». Лукашэнка патлумачыў, што гэта неабходна таму, што «сёння трэба памятаць, што стасункі паміж дзяржавамі і народамі вымяраюцца не кубаметрамі газу і не тонамі пошлінай ці бяспошліннай нафты». «Трэба памятаць, што мы разам абаранялі і стваралі», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Нагадаем, што запазычанасць Беларусі перад «Газпрамам», па разліках за газ у бягучым годзе складае каля $ 200 мільёнаў.

15 чэрвеня прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам заявіў: «З улікам таго, што мы з Беларуссю ўзаемадзейнічаем у партнёрскім ключы, дамо 5-дзённы тэрмін для нашых калегаў для таго, каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей».

«Калі гэтага зроблена не будзе, тады давядзецца ўжываць строгія меры», - падкрэсліў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках