24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якаўлеўскі: «Улады хочуць правесці прэзідэнцкія выбары як мага раней»

13

Эканамічная сітуацыя ў краіне падштурхоўвае ўлады прызначыць прэзідэнцкія выбары на найбліжэйшы час.

«Для Лукашэнкі выгадней правесці выбары як мага раней. Існуюць вядомыя і невядомыя праблемы з Расеяй - у першую чаргу гэта датычыць газу, а таксама зніжэння ўзроўня жыцця не толькі з-за коштаў на энерганосьбіты, але і на звычайныя тавары», - адзначыў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

З тым, што правесці выбары яшчэ ўвосень гэтага года выгадней для ўлады, згодны і палітолаг Аляксандр Класкоўскі:

«Маскоўскі фактар зараз стаў як ніколі пагрозлівым. Пасля гэтага візіту ў Маскву, які быў не вельмі ўдалым, мяркуючы па ўсім, прычына трывогі яшчэ больш узмацняецца. І ўзмацняюцца аргументы на карысць таго, каб пракруціць выбары датэрмінова».

Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што дату выбараў прадыктуе эканоміка.

«Зараз пікавая сітуацыя, бо ўзніклі непрыемныя эканамічныя праблемы: адсутнасць нафты для высокіх прыбыткаў для прадстаўнікоў улады, пагаршэнне стасункаў з Расеяй і вельмі праблематычныя перспектывы паставак энергарэсурсаў, у прыватнасці газу, па высокім кошце. Таму выбары трэба праводзіць як мага раней, у гэтым зацікаўленая ўлада», - лічыць Заіка.

Да таго ж, кажа, падчас лютаўскіх выбараў у прэзідэнта могуць спытаць пра абяцаную зарплату ў 500 даляраў да канца 2010 года. Якой, лічыць эканаміст, не дасягнуць, нават калі беларускаму кіраўніцтву дадуць на некалькі месяцаў «пакарыстацца» «Газпрамам».

«Для ўлады сёння сітуацыя, кажучы шахматных мовай, «цугцванг», калі любы з магчымых хадоў прыводзіць гульца да паразы. З аднаго боку да зімы эканамічныя складанасці дасягнуць катастрафічных памераў, хаця людзям падчас акцыяў пратэсту на марозе стаяць больш складана. З іншага боку можна прызначыць выбары на восень, але ўлетку немагчыма кантраляваць армію старэйшых школьнікаў і студэнтаў, якія заўсёды ўдзельнічаюць у кампаніях супраць улады. Ды і акцыі пратэсту ў цёплае надвор'е праходзяць лягчэй і весялей», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках