26 снежня 2024, Чацвер, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол не займаецца пошукамі Курманбека Бакіева

5

Інтэрпол не атрымліваў запыту на арышт былога прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева, заявіў генеральны сакратар арганізацыі Рональд Нобл.

«Звычайна мы ўносім кагосьці ў спіс толькі пасля таго, як да нас звяртаюцца з просьбай выдаць так званае «чырвонае апавяшчэнне» у дачыненні да асобы, якая адшукваецца і якую неабходна арыштаваць. Пакуль «чырвонага апавяшчэння» няма, дык і пра вышук мы не кажам», - цытуюць кіраўніка Інтэрпола «Вести».

Адзначым, што 27 траўня віцэ-прэм'ер часовага ўрада Кыргызтана Азімбек Бекназараў заявіў пра тое, што ўлады краіны звярнуліся ў Інтэрпол па садзейнічанне ў затрыманні Курманбека Бакіева.

«Мы звярнуліся па садзейнічанне ў злаўленні Бакіева, Інтэрпол яго зловіць», - падкрэсліў кіргізскі чыноўнік.

Сам былы прэзідэнт Кыргызтана атрымаў прытулак ў Беларусі. Учора Генпракуратура Беларусі адмовіла часоваму ўраду Кыргызтана выдаць Бакіева. Сам Бакіеў заявіў, што не збіраецца вяртацца на Радзіму, і мае намер знайсці сабе прымяненне ў вытворчай сферы.

Тым часам, 14 чэрвеня ў Вялікабрытаніі быў арыштаваны сын экс-кіраўніка Кыргызтана Курманбека Бакіева Максім. Ён знаходзіцца ў спісе асобаў, якія адшукваюцца Інтэрполам, і быў арыштаваны пасля сакрэтнай аперацыі, праведзенай памежным агенцтвам Вялікабрытаніі.

Мяркуецца, што Бакіеў-малодшы спадзяваўся знайсці ў Вялікабрытаніі палітычны прытулак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках