2 лiстапада 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі: Я не пайду на трэці тэрмін, Грузія не будзе «бандустанам»

29

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што не збіраецца ў трэці раз балатавацца на пасаду прэзідэнта пасля заканчэння свайго другога прэзідэнцкага тэрміна.

«Грузія ніколі не будзе нейкім «бандустанам», дзе канстытуцыя і законы напісаныя пад аднаго канкрэтнага чалавека», - падкрэсліў грузінскі лідэр.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыў, што для яго далёка не абыякава, хто прыйдзе да ўлады ў 2013 годзе, бо распачатыя пры ім рэформы павінны быць завершаныя.

«Вядома ж, з'явіцца новы лідэр, вядома ж, у Грузіі будзе новы прэзідэнт. Я хацеў бы, каб каманда цяперашніх рэфарматараў працягнула дзейнасць, але я жадаў бы таксама, каб гэтыя рэформы падзялялі і іншыя палітычныя партыі, каб іх прыход ва ўладу не стаў бы трагедыяй для дзяржавы», - падагульніў Саакашвілі.

Як паведамляў раней ru.DELFI.lt, 26 траўня Грузія адзначала Дзень незалежнасці.

«Грузія і незалежнасць - гэта не простыя словы, гэта тое - за што варта жыць, дыхаць, вучыцца, працаваць, ствараць новыя рэчы, і гэта тое, за што можна памерці», - заявіў Саакашвілі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках