24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Ніва»: «Палатка» можа прызначыць прэзідэнцкія выбары на 26 верасня

43

Інфармацыя пра тое, што прэзідэнцкія выбары могуць прайсці ў Беларусі ўвосень, паступіла ў рэдакцыю незалежнай газеты.

Паведамляецца, што 16 чэрвеня савет «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі разгледзіць на сваім паседжанні праект пастановы ніжняй «палаты» аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў.

У адпаведнасці з праектам гэтага дакумента, падрыхтаваным спецыяльна створанай «дэпутацкай» групай, прэзідэнцкія выбары прапаноўваецца прызначыць на 26 верасня.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар у прэс-службу палаты прадстаўнікоў, дзе правільнасць звестак аб магчымым прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 26 верасня не падцвердзілі, спаслаўшыся на адсутнасць інфармацыі.

У спісе мерапрыемстваў «палаты прадстаўнікоў», дасягальным на афіцыйным сайце органа, паведамленняў пра паседжанне 16 чэрвеня таксама няма.

Калі савет «палаты прадстаўнікоў» зацвердзіць прапанаваны праект, дык адпаведнае рашэнне ніжняя «палата» павінна прыняць не пазней за 26 чэрвеня.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках