25 снежня 2024, Серада, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўная паездка Саннікава і Шушкевіча ў Гародню

33

Лідэру «Еўрапейскай Беларусі» спадабаўся «баявы дух дэмакратычных актывістаў, якія ведаюць, што будзе нялёгка, але гатовыя змагацца з абнаглеўшай уладай».

Працоўная паездка лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава і першага кіраўніка незалежнай Беларусі, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслава Шушкевіча ў Гародню адбылася 9 чэрвеня.

Палітыкі сустрэліся з прадстаўнікамі партыяў, грамадскіх арганізацыяў, лідэрамі прадпрымальнікаў, праваабаронцамі і журналістамі. Падчас сустрэч абмяркоўвалася сітуацыя ў краіне і ў Гарадзенскай вобласці, наступныя прэзідэнцкія выбары, стратэгія дзеянняў дэмакратычных сіл на гэтых выбарах. Частка сустрэч праходзіла ў офісе партыі БСДГ.

«Гэта ўжо не першая паездка і сустрэча з актывістамі дэмакратычнага руху. Прайшло пяць сустрэч з менскімі і рэгіянальнымі актывістамі. Мэтай паездкі з'яўлялася падрыхтоўка да стварэння ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Вельмі важна было адчуць, чым жывуць гродзенцы, якія надзеі звязваюць з маючай адбыцца выбарчай кампаніяй. Магу адно сказаць - усе клянуць былога губернатара Саўчанку за тое, што ён знішчыў гістарычны цэнтр горада і высек векавыя дрэвы. Пасля гэтага гарадзенцы ўжо не называюць свой горад зялёным, а гавораць пра дзікунскае знішчэнне прыроды. Гэта прыклад самадурства і беспакаранасці ўлады пры Лукашэнку. Мне спадабаўся баявы дух дэмакратычных актывістаў, якія ведаюць, што будзе нялёгка, але гатовыя змагацца з абнаглеўшай уладай», - адзначыў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках