24 снежня 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11 гадоў таму быў выкрадзены генерал Юры Захаранка

16
11 гадоў таму быў выкрадзены генерал Юры Захаранка

У выкраданні і забойстве экс-кіраўніка МУС Беларусі свет падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Генерал Юры Захаранка бясследна знік 7 мая 1999 года. Сведкі выкрадання, якія былі знойдзеныя не следчымі органамі, а грамадскай камісіяй па пошуку зніклага генерала, сцвярджаюць, што Захаранка быў гвалтоўна вывезены некалькімі мужчынамі.

За некалькі гадоў да гэтага Захаранка быў звольнены са сваёй пасады як чалавек, які не падзяляе пункт гледжання Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння. Экс-сілавік карыстаўся павагай у асяроддзі сваіх калегаў, займаўся стварэннем Саюза афіцэраў. Таму яго апазіцыйная дзейнасць прадстаўляла асаблівую небяспеку для ўладаў.

Шмат хто ў Беларусі і ў свеце лічаць, што яго выкралі па палітычных прычынах і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што следства яшчэ не завершанае і прычыны выкрадання Захаранкі, як і яго лёс, невядомыя.

«Такімі апавяшчэннямі ўлады хочуць проста зрабіць справаздачу перад Камісіяй па недабраахвотных знікненнях пры Радзе па правах чалавека ААН. Можна канстатаваць, што расследаванне не зрушылася з месца. Надзеяў на тое, што нешта зменіцца, у нас па-ранейшаму няма», - заяўляе праваабаронца Алег Воўчак.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі (віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, журналіста Зміцера Завадскага) датычныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі: былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка, экс-міністр унутраных справаў Юры Сівакоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках