24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва паставіла «крыж» на беларускай АЭС

12

Літва афіцыйна не ўхваляе будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі, якую плануюць пабудаваць у 55 км ад Вільні.

Пра гэта сказана ў афіцыйнай пазіцыі, падрыхтаванай Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя краіны, паведамляе АФН са спасылкай на ru.DELFI.lt.

Як пазначана ў дакуменце, які будзе перададзены беларускаму боку, «ацэнка ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе недастаткова вычарпальная, таму літоўскі бок просіць правесці яе паўторную прэзентацыю ў Літве».

«Прааналізаваўшы ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, мы не ўхваляем будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы па матывах, выкладзеных у каментарах. Ацэнка недастаткова вычарпальная – у справаздачы абмежаваліся аналізам адзінай пляцоўкі. Гэта не адпавядае вызначэнням канвенцыі Espo, якія патрабуюць падаць альтэрнатыву», – сказана ў дакуменце.

У дакуменце выкладзеная крытыка пляцоўкі, няпоўнай справаздачы, недастаткова падрабязнага апісання рэактара, незразумелага парадку ўтылізацыі радыёактыўных адыходаў і г.д.

У высновах сказана, што ў адпаведнасці з канвенцыяй Espo павінны быць пададзеныя і вычарпальныя дадзеныя па альтэрнатыўных пляцоўках.

У дакуменце пазначана, што, акрамя адсутнасці альтэрнатывы, няма матываў, па якіх была абраная менавіта згаданая Астравецкая пляцоўка, недастаткова матываваны і выбар рэактара.

«Пазначана, што вартасць рэактара тым, што асноўнае абсталяванне і ахоўныя сістэмы выпрабаваныя на двух кітайскіх рэактарах і што ёсць магчымасць вярнуць адпрацаваныя ядзерныя адыходы для доўгатэрміновага захоўвання ў Расею. Незразумелыя іншыя аргументы», – сказана ў адказе.

Акрамя таго, літоўскі бок зазначае, што ў дакументах сказана, што Беларуская АЭС вытрымае толькі падзенне лёгкага самалёта.

«Гэта значыць, што яна не будзе абароненая ад магчымага падзення грамадзянскага авіялайнера. У свеце ўсё больш краінаў з улікам магчымых тэрактаў прымае патрабаванне, каб новыя АЭС маглі вытрымаць падзенне вялікіх грамадзянскіх авіялайнераў. Такіх патрабаванняў будзе прытрымвацца і Літва. Літва лічыць непрымальнай усталяванне рэактара, які не адпавядае пазначанаму патрабаванню», – сцвярджае Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.

«З пададзенай інфармацыі пра неабходную для ахаладжэння колькасць вады мы не можам ацаніць надзейнасць дадзеных і абгрунтаванасць высноваў, што не будзе адмоўнага ўздзеяння на раку Нярыс, не пагоршацца якасныя і колькасныя паказчыкі яе водаў», – сказана ў дакуменце.

Акрамя таго, нагадваюць і пра высновы Літоўскага інстытута фізікі, паводле якіх, у выпадку катастрофы прыйдзецца эвакуяваць Вільню.

Нагадаем, грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай беларускай АЭС адбыліся ў Вільні 2 сакавіка бягучага года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках