25 снежня 2024, Серада, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экстрадыцыі Бакіева з Беларусі запатрабавалі афіцыйна

35

Генеральная пракуратура Кыргызстана накіравала Беларусі запыт аб экстрадыцыі былога прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 траўня, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызтана. Паводле яго словаў, звароты аб экстрадыцыі будуць «бессэнсоўныя і зневажальныя» для часовага ўрада краіны.

«Прэзідэнт Кыргызтана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта», - заявіў Лукашэнка.

Раней намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў заяўляў, што Беларусь не мае права парушаць Менскую дамову аб экстрадыцыі злачынцаў. Дэкрэт аб экстрадыцыі К.Бакіева ў Кыргызтан быў прыняты 27 красавіка і падпісаны кіраўнічкай урада Ружай Атунбаевай.

Адзначым, што ў Кыргызтане працягваюцца арышты важных чыноўнікаў папярэдняга рэжыму. Напярэдадні была затрыманая кіраўнічка сакратарыята прэзідэнта Аксана Маляваная. Ёй прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле «Злоўжыванне службовым становішчам».

Новыя ўлады на сённяшні дзень шукаюць траіх братоў прэзідэнта - Жаныбека, Ахматбека і Каныбека, а таксама сына экс-прэзідэнта Максіма Бакіева. Апроч сваякоў шукаюцца таксама былыя чыноўнікі і набліжаныя сям'і Бакіевых, у прыватнасці Даніяр Усенаў (экс-прэм'ер-міністр), Ігар Чудзінаў (экс-прэм'ер-міністр), Сапарбек Балкібекаў (былы кіраўнік Міністэрства прамысловасці, энергетыкі і паліўных рэсурсаў Кіргізіі), Курманбек Цемірбаеў (былы кіраўнік упраўлення справамі прэзідэнта), Акімжан Муйбілаеў (былы старшыня службы фінансавай паліцыі), Аляксей Елісееў (былы кіраўнік Фонду развіцця КР), а таксама Аляксей Шыршоў, які лічыцца «шэрым кардыналам», і высокапастаўлены супрацоўнік МУС рэспублікі Нурлан Цемірбаеў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках