25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар сабраўся ў госці да Ахмадзінежада

25

Аляксандр Лукашэнка плануе ў другой палове гэтага года наведаць з візітам Іран.

«Гэта добрая сустрэча напярэдадні нашай сустрэчы з прэзідэнтам Ірана ў другім паўгоддзі гэтага года ў Тэгеране», - адзначыў беларускі кіраўнік, сустракаючыся ў Менску з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам.

Лукашэнка пазітыўна адгукнуўся пра пачатак рэалізацыі шэрагу буйных беларуска-іранскіх інвестыцыйных праектаў. «Сказаць, што гэта пачатак - нельга. Гэта пачатак добрага працягу нашага супрацоўніцтва», - адзначыў ён і выказаў надзею, што «у перспектыве ў нас яшчэ больш маштабныя праекты, і гэта будзе яшчэ больш збліжаць нашыя дзяржавы». Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што гаворка ідзе «не толькі пра праекты на тэрыторыі Беларусі, але і праекты, якія мы рэалізуем на іранскай тэрыторыі».

Кіраўнік Беларусі прапанаваў іранскаму міністру ў працоўным парадку абмеркаваць «у чым заключаюцца праблемы ў рэалізацыі інвестпраектаў». «Думаю, мы зможам абгаварыць таксама новыя пытанні, па якіх мы зможам супрацоўнічаць з вашай краінай», - сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу іранскі міністр заявіў, што «развіццё супрацоўніцтва з сяброўскай краінай Беларуссю мае для нас ключавую ролю». «Мы вызначыліся з неабходнасцю хутка развіваць стасункі з Беларуссю», - сказаў А.А.Мехраб'ян, адзначыўшы, што «яшчэ не выкарыстаныя ўсе магчымасці і рэсурсы, якія маюць Беларусь і Іран для развіцця гэтага супрацоўніцтва».

Міністр прамысловасці і шахтаў Ірана адзначыў, што «у некаторых праектаў былі праблемы ў рэалізацыі, але сёння мы паскорылі рэалізацыю гэтых праектаў». Іранскі міністр таксама сказаў, што прывёз у Менск «цёплыя прывітанні ад спадара Ахмадзінежада».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках