Лукашэнка гатовы аддаць Расеі кантроль над Белтрансгазам і МНПЗ
92- 27.05.2010, 17:41
Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым перадачу кантрольнага пакета акцый ААТ «Белтрансгаз» і ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» Расеі.
Лукашэнка лічыць гэта магчымым у выпадку, калі Расея будзе пастаўляць нафту і газ у рэспубліку па унутрырасейскіх цэнах, паведамляе Інтэрфакс.
«Яны (Расея - ІФ) кажуць: нам патрэбны кантрольны пакет акцый (Белтрансгаза - ІФ). Я не супраць. Калі яны скажуць, што будуць пастаўляць па унутрырасейскіх коштах газ у Беларусь на роўных умовах - бярыце кантрольны пакет. Мы не супраць», - заявіў А. Лукашэнка ў чацвер, выступаючы перад студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ Магілёўскай вобласці.
«Тое ж самае па нафтаперапрацоўчым заводам: танная нафту - добрыя ўмовы. Але не бясплатна, мы не супраць, але за добрыя грошы», - сказаў А. Лукашэнка.