2 лiстапада 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Лукашэнка: Недапушчальна, калі бацька начальнік, а дзеці займаюцца камерцыяй

96
Аляксандр Лукашэнка: Недапушчальна, калі бацька начальнік, а дзеці займаюцца камерцыяй

На нарадзе з актывам Менскай вобласці кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў гэты рэгіён за кругавую паруку, сямейнасць і кумаўство.

«Найбольш карумпаванай сферай дзейнасці для сельскіх выканкамаў стала размеркаванне зямлі», - цытуе «Беларускі партызан» Аляксандра Лукашэнку са спасылкай на БелТА. Па яго словах, гэта красамоўна гаворыць аб тым, што новаму кіраўніку вобласці трэба прыняць самыя аператыўныя меры па паляпшэнні сітуацыі ў кіраўнічым звяне.

«Ну а Менскі раён і адпаведныя кормныя месца ўзятыя мною пад самы сур'ёзны кантроль. Там могуць дапускацца неправамерныя дзеянні. І я прашу ўсіх кіраўнікоў мець гэта на ўвазе, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я не супраць таго, каб будаваліся добрыя дамы за свой кошт , я гэта буду падтрымліваць. Але ў нас жа не шмат такіх месцаў, куды нельга лезці з будаўніцтвам, калі ўжо груба казаць. Будуйце на здароўе там, дзе можна, але не трэба займаць зямлю, якая павінна даваць хлеб, малако і мяса».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што хаця тэрыторыя ўнутры кальцавой дарогі і з'яўляецца зонай адказнасці Менгарвыканкама, але ён «заўсёды патрабаваў з губернатара Меншчыны адказнасці за тое, як унутры кальцавой дарогі выкарыстоўваюцца землі сельхозпрызначэння».

Прэзідэнт раскрытыкаваў Менскую вобласць за такія негатыўныя з'явы, як кругавая парука, сямейнасць і кумаўство.

«Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці, родныя і блізкія дзесці вас падтрымалі і прынеслі дзяржаве нейкую карысць, калі ласка - у дзяржаўную структуру, на пасаду. Няхай пакажуць сябе. Але калі бацька начальнік, а дзеці займаюцца камерцыяй, як гэта было ў нас у Гарадзенскай вобласці, - усё гэта заразлівы прыклад для іншых чыноўнікаў. Гэта абсалютна недапушчальна!» -адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках