27 лiстапада 2024, Серада, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучэнні КСАР АДКБ пройдуць у кастрычніку ў Расеі

1

Вучэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы пройдуць з 25 па 28 кастрычніка на тэрыторыі Расеі.

Месцам іх правядзення стане Чэбаркульскі палігон у Чалябінскай вобласці, паведамілі БелТА ў прэс-службе штаба Прыволжска-Уральскай ваеннай акругі.

Адпаведны пратакол аб правядзенні сумесных аператыўна-тактычных вучэнняў КСАР АДКБ падпісалі сёння на сустрэчы ў Чалябінскай вобласці прадстаўнікі Беларусі, Расеі, Казахстана, Кыргызтана, Арменіі і Таджыкістана, а таксама аб'яднанага штаба АДКБ.

Папярэднічаць вучэнням будуць сумесныя трэніроўкі. Заяўленая тэма вучэнняў - «Антытэрарыстычная тэхніка». Плануецца адпрацаваць пытанні супрацьдзеяння тэрарыстычным захопам, а таксама дзеянні ва ўмовах лакальнага ўзброенага канфлікту.

Усяго ў вучэннях плануецца задзейнічаць каля 2 тыс. вайскоўцаў, больш за 30 самалётаў і верталётаў, 300 адзінак ваеннай тэхнікі. У вучэннях будуць прымаць таксама ўдзел супрацоўнікі МНС і ўнутраныя войскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках