26 снежня 2024, Чацвер, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нас дураць?

57

«Белнафтахім» павялічыў кошты на бензін на 6-8%. Матывацыя, вядома, знайшлася. Але ці такая яна пераканаўчая?

Змены, як паведамляецца на сайце канцэрна, звязаныя з «ростам кошту на бяспошлінную нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ з Расейскай Федэрацыі. У красавіку ў параўнанні з лютым 2010 года кошт расейскай нафты, вызначанай па формуле, якая ўлічвае сусветныя катыроўкі, павялічыўся для НПЗ Рэспублікі Беларусь на 27,9 адсотка», піша «Народная воля».

А насамрэч

У першых днях студзеня 2010 года і 12 траўня ў дзень падаражэння бензіну ў Беларусі нафта маркі Brent Crude Oil каштавала аднолькава — 81 даляр за барэль. І ў той жа час гэта трэцяе падвышэнне кошту на бензін за гэты год:

Але і рост сусветных катыровак на нафту на 27,9% з тлумачэння Белнафтахіма сапраўды меў месца быць: з пачатку лютага па канец красавіка кошт на нафту вырас з 67 да 88,9 даляра за барэль. Але затым ён паспяхова апусціўся. Падобная ж сітуацыя была пры першым сёлета падаражэнні бензіну 21 студзеня.

Як паведамляў тады сайт Белнафтахіма, гэта «звязана з коштавай сітуацыяй на сусветным нафтавым рынку. Па выніках 20 дзён студзеня 2010 года сярэднія біржавыя катыроўкі нафты ўзраслі на 15%». Насамрэч катыроўкі ў гэты перыяд не выраслі, а наадварот, знізіліся. Вось цытата РБК: «22 студзеня кошты на нафтавыя ф'ючэрсы ўсталяваліся на самым нізкім узроўні за апошнія пяць тыдняў — пасля 21 снежня 2009 года».

У выніку атрымліваецца, што з пачатку года кошт на бензін у Беларусі вырас прыкладна на 15%, сусветны кошт на нафту застаўся такі, як напачатку года. Дарэчы, у 2008 годзе кошт на бензін змяняўся тройчы (зараз столькі ж разоў за пяць месяцаў года). Прычым два гады таму кошт на бензін спачатку двойчы вырас на 5%, а затым знізіўся на 10%.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках