25 снежня 2024, Серада, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент патрабуе «неадкладна спыніць рэпрэсіі»

26
Еўрапарламент патрабуе «неадкладна спыніць рэпрэсіі»

Ежы Бузэк выказаў «сур'ёзную занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк у заяве ад 19 траўня заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і пераслед структураў грамадзянскай супольнасці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».

Як паведамляе прэс-служба Бузэка, 18 траўня кіраўнік Еўрапарламента сустрэўся з лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і яго намеснікам Яраславам Раманчуком.

Бузек выказаў «сур'ёзную занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі» ў сувязі з «апошнімі паведамленнямі пра рэпрэсіі і пераслед структураў грамадзянскай супольнасці», перадае БелаПАН.

«Мы бачым не паляпшэнні [у галіне правоў чалавека], але выразны рэгрэс, і гэта вельмі непакоіць мяне», — кажацца ў заяве Бузэка.

Кіраўнік Еўрапарламента выказаў расчараванне ходам выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, якая «не паказала відавочных паляпшэнняў у галіне празрыстасці і захавання дэмакратычных стандартаў». Ён таксама адзначыў узмацненне ціску на незалежныя СМІ і два вынесеныя нядаўна смяротныя прысуды.

Бузэк падкрэсліў, што ў аснове дыялогу ЕЗ і Беларусі ляжыць шэраг умоваў, сярод якіх — «рэальны прагрэс у галіне дэмакратыі і выразныя сігналы аб павазе правоў чалавека». Палітык нагадаў, што прыпыненне санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў будзе перагледжана ўвосень 2010 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках