24 снежня 2024, aўторак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гепракуратуры недастаткова факса з Бішкека

14

Чыноўнікі сцвярджаюць, што афіцыйных дакументаў па справе зрынутага прэзідэнта Кыргызтана ў Генеральную пракуратуру Беларусі дагэтуль не паступала.

Пра гэта, у прыватнасці, паведаміў журналістам 18 траўня генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Паводле яго словаў, раней быў атрыманы запыт пра выдачу Курманбека Бакіева па факсе. У ім зазначалася, што па пошце дадаткова ў Беларусь павінны паступіць матэрыялы на 18 аркушах, перадае БелаПАН.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 траўня кіраўнік часовага ўрада Кыргызтана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой зрынуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках