27 лiстапада 2024, Серада, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым-банкрут заганяе Беларусь у даўгі

39

Сваім указам Аляксандр Лукашэнка павялічыў ліміт знешняга дзярждоўгу c 9.5 мільярдаў да 11 мільярдаў даляраў.

Не прайшло і месяца, як Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні «парламенту» і народу самаўпэўнена сцвярджаў пра здольнасць уладаў без дадатковай знешняй крэдытнай падтрымкі («Абыйдземся без крэдытаў МВФ») аднавіць дакрызісны рост эканомікі, а ад самаўпэўненасці і празмернага аптымізму нічога не засталося, піша АФН.

Дэфіцыт знешнеагандлёвага сальда і бюджэту расце, прыватызацыя не рухаецца, інвестыцыі прысутнічаюць толькі ў абяцаннях і пратаколах ды мемарандумах, якія нічога не значаць, прагматызм расейскіх уладаў у пастаўках нафты і газу ў Беларусь не атрымалася павярнуць назад ні на сантыметр, і пры ўсім пры гэтым проста на вачох пагаршаецца знешнепалітычная сітуацыя па віне ўладаў, здольных абяцаць цэлы мех, але нічога не выконваць.

Сумны вынік у наяўнасці – 13 траўня 2010 года быў падпісаны ўказ №245, якім зацверджаны ў бюджэце-2010 ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу павялічваецца з $9,5 млрд. да $11 млрд.

Па стане на 1 красавіка 2010 года знешні дзярждоўг Беларусі ацэньваўся ў $8.451 млрд. Падвышэнне ліміту да $11 млрд. азначае, што да канца года ўлады краіны маюць намер запазычаць на знешніх рынках і міжнародных фінансавых арганізацыях пад дзяржаўныя гарантыі каля $2,5 млрд. Гаворка ў першую чаргу ідзе пра крэдыты ў межах новай праграмы з МВФ і размяшчэнне дзяржаўных аблігацыяў (еўрабондаў).

Указ быў падпісаны на другі дзень працы чарговай місіі МВФ у Менску, у той час як прадстаўнікі фонду далі выразна зразумець, што гатовыя супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі ў межах новай праграмы stand-by. Аднак, перш чым фонд і Беларусь выйдуць на падпісанне новай дамовы, беларускім уладам прыйдзецца выканаць не толькі абавязальніцтвы, заяўленыя ў межах папярэдняй праграмы, але і шэраг перадпраграмных патрабаванняў фонду, шмат якія з іх з-за свайго непапулярнага характару ідуць у разрэз з прэзідэнцкай кампаніяй, якая набірае ў краіне абароты.

Варта таксама адзначыць, што падвышэнне ліміту знешняга дзярждоўгу з'яўляецца відавочным доказам таго, што цяперашняя ўлада не здольная пераадолець эканамічныя выклікі, якія стаяць перад краінай, роўна як і выканаць свае абяцанні перад выбаршчыкамі.

Ізноў жа Лукашэнка на ўсю краіну заявіў, што калі цяперашняе кіраўніцтва не зможа адолець сітуацыю і выканаць усё што абяцала, дык на прэзідэнцкіх выбарах да ўлады прыйдуць іншыя. Можа быць, ужо прыйшоў той момант, калі самы час вызначыцца, што разумней – даць магчымасць камусьці паспрабаваць свае сілы на першым прэзідэнцкім тэрміне, чым спрабаваць адужаць чацвёрты…

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках