27 лiстапада 2024, Серада, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць сустаршыні БХД завялі крымінальную справу

5

Крымінальная справа за даванне загадзя лжывых паказанняў узбуджаная ў дачыненні да сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

У інтэрв'ю БелаПАН Георгі Дзмітрук паведаміў, што 14 траўня ён быў выкліканы ў міліцыю. «Высветлілася, што гэта працяг маёй заявы па факце паклёпу ў дачыненні да мяне. Раней па факце размешчаных у інтэрнэце заяваў «прадстаўніцаў старажытнай прафесіі Олі, Лены і Олі», якія абвінавацілі мяне ў запазычанасці за «паслугі» і патрабавалі ад мяне іх аплаціць у абмен на маўчанне, была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Паклёп», — паведаміў Дзмітрук.

Аднак, паводле яго словаў, учора ў міліцыі яму прад'явілі рашэнне намесніка пракурора Берасцейскай вобласці, які азнаёміўся са справай і пастанавіў яе спыніць «за адсутнасцю ў дзеяннях неўсталяваных асобаў складу злачынства».

«Фармулёўка дзіўная, паколькі ў аўдыёзапісу, выкладзеным у інтэрнэце «Оляй, Ленай і Оляй», на якім нібыта запісаная нашая гутарка, прысутнічае не толькі паклёп, але і вымагальніцтва — патрабаванне аплаціць няісныя паслугі, і шантаж, і пагрозы — нібыта яны ў выпадку неаплаты выкладуць відэа нашых «забаваў», якія ніколі не існавалі, у інтэрнэце. Усё гэта намеснік пракурора праігнараваў», — сказаў Дзмітрук.

Атрымаўшы такую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы следчыя, на думку Дзмітрука, і маглі завесці на яго крымінальную справу па даванні загадзя лжывых паказанняў.

«Наогул, у гэтай справе шмат нюансаў. Там аднекуль з'явіўся другі дыск з запісам, новая экспертыза гэтага запісу. Мне зараз трэба разбірацца з адвакатам, каб ведаць, як на гэта рэагаваць», — сказаў Дзмітрук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках