Мала нам Бакіева: Менск паралізуе на 4 дні з-за Нгуен Мінь Чыета
28- 13.05.2010, 11:35
Абмежаванні руху транспарту плануюцца на некаторых участках сталічнай вулічна-дарожнай сеткі з 12 па 16 траўня.
Звязана гэта з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Мінь Чыета, паведамілі «Інтэрфаксу» ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
12 траўня (прыбыццё):
Прыблізна ў 18.00 быў абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці і знешнім кальцы МКАД.
13 траўня:
У раёне 12.00 і 14.00 будзе часова абмежаваны рух па праспекце Пераможцаў і праспекце Незалежнасці;
З 16.00 будзе часова абмежаваны рух па МКАД, праспекце Пераможцаў, плошчы Незалежнасці;
У 19.00 рух усіх тыпаў транспарту будзе абмежаваны ў раёне плошчы Перамогі.
14 траўня:
З 9.30 часова будзе абмяжоўвацца рух транспарту ў раёне плошчы Перамогі і на пад'ездах да яе;
Падчас наведвання дэлегацыяй музея Вялікай Айчыннай вайны ў 16.00 будзе абмежаваны рух па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці;
Падчас наведвання дэлегацыяй комплексу «Менск-Арэна» у 17.00 будзе абмежаваны рух па праспекце Пераможцаў, вуліцах Нарачанскай і Праектаванай.
15 траўня:
Падчас наведвання дэлегацыяй мемарыяльнага комплексу «Хатынь» у 9.00 будзе часова абмежаваны рух транспарту па МКАД у накірунку Лагойскай шашы.
16 траўня (адбыццё) :
З 8.00 часова будзе абмяжоўвацца рух транспарту на маршруце МКАД – праспект Незалежнасці – Маскоўская шаша – аэрапорт Менск-2.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху паставіцца да часовых абмежаванняў з разуменнем і просіць загадзя планаваць маршруты руху, па магчымасці выключаючы вуліцы і праспекты, на якіх плануюцца перакрыцці.
Нагадаем, што з-за перасоўванняў па Менску самога Аляксандра Лукашэнкі і яго «спецыяльнага госця» збеглага прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева ў сталіцы ўвесь час перакрываецца рух.