28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы ідэолаг прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі

12

Судом Барысаўскага раёна за атрыманне хабару ў буйным памеры асуджаны начальнік па ідэалагічнай працы ААТ «Барысаўскае прадпрыемства музычных інструмантаў».

На працягу 2007-2008 гадоў асуджаны Радзівіл А.В., выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства, патрабаваў грашовую ўзнагароду ад індывідуальнага прадпрымальніка, які арандаваў і меў ва ўласнасці на прадпрыемстве такарныя і фрэзерныя станкі. У адваротным выпадку ён пагражаў скасаваць заключаную дамову арэнды, стварыць перашкоды для іх эксплуатацыі і ў далейшым рэалізаваць гэтае абсталяванне іншым асобам. У выніку ён атрымаў ад ІП некалькімі часткамі $5 тыс. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці.

Затым, у кастрычніку 2009 года, з'яўляючыся старшынём камісіі па ацэнцы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемства, ён прапанаваў гэтаму ж прадпрымальніку за ўзнагароду ў суме Br3 млн. вырашыць пытанне аб ацэнцы вытворчага абсталявання парушаючы ўсталяваны парадак вызначэння сапраўднага кошту. У момант атрымання хабару Радзівіл быў затрыманы супрацоўнікамі Барысаўскага гарадскога аддзела УКДБ па Менску і Менскай вобласці. У дачыненні да яго сталічным упраўленнем КДБ была ўзбуджаная крымінальная справа.

Падчас следства і судовага разгляду віна Радзівіла цалкам даказаная. На падставе ч.2 арт. 430 («Атрыманне хабару») КК Беларусі ён прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён таксама на 3 гады пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках