24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суд над Сяргеем Каваленкам не пусцілі журналістаў

7
У суд над Сяргеем Каваленкам не пусцілі журналістаў

Рэдактара «Народных навінаў Віцебску» Сяргея Серабро не пусцілі ў суд. У залу таксама не змог прайсці аператар Уладзімір Старавераў.

Даглядзеўшы асабістыя рэчы Сяргея Серабо, дзяжурны міліцыянт звярнуў увагу на фотаапарат. Як перадае «Радыё Свабода», супрацоўнік МУС сказаў, што для таго, каб прайсці з такой камерай, трэба дазвол старшыні суда.

На працэс таксама не прапусцілі актывіста КХП-БНФ Яна Дзержаўцава.

Нагадаем, што 7 студзеня актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Актывіста таксама абвінавачваюць у тым, што ён нібыта аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрымання. Па двух крымінальных артыкулах Сяргею Каваленку пагражае да 5 гадоў абмежавання волі.

Суд па крымінальных абвінавачваннях супраць Сяргея Каваленкі будзе праходзіць 12 траўня «з другой спробы». Першапачаткова працэс быў прызначаны на 20 красавіка, але ў той дзень ён так і не адбыўся. Афіцыйная прычына пераносу працэсу - тое, што ў прызначанага суддзі Яўгена Бурунова былі сур'ёзныя асабістыя справы.

Аднак аднадумцы актывіста не выключаюць, што працэс перанеслі з-за таго, што каля Кастрычніцкага райсуда сабралася шмат ахвотных падтрымаць Сяргея Каваленку. А ён сам, падыходзячы да суда, разгарнуў на вачах у прысутных вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Гэтую акцыю палічылі хуліганствам, і 21 красавіка Сяргею Каваленку прысудзілі 7 сутак арышту. Удзельнікамі несанкцыянаванага пікету былі прызнаныя таксама актывіст Тарас Сурган і малодшы брат Віталь Каваленка. Абодва апазіцыянеры таксама адседзелі «суткі».

Сяргей Каваленка ўпэўнены, што і гэтым разам аднадумцы прыйдуць яго падтрымаць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках