26 снежня 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СГА намякае, чаму беларускі дыктатар баіцца рэформаў

5

«Некаторыя людзі могуць страціць прывілеі, выгаду і нават уладу», - адзначыў намеснік кіраўніка арганізацыі.

Беларусь уступіць у СГА, як толькі правядзе ўсе неабходныя рэформы, заявіў намеснік генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Алехандра Хара ў эфіры Першага тэлеканала беларускага тэлебачання, перадае «Інтэрфакс».

«Нягледзячы на ўсю складанасць працэсу, калі Беларусь, як і любы іншы кандыдат, падасць усю неабходную інфармацыю, ажыццявіць рэформы, якія патрабуюцца, тады ўступленне ў СГА адбудзецца неадкладна», - сказаў А. Хара. Ён дадаў, што правядзенне рэформаў патрабуе часу, і «гэта пытанне да ўрада, «парламента» і нават народу Беларусі: колькі вам яшчэ трэба часу?».

А. Хара зазначыў, што ўступленне ў СГА і адаптацыя заканадаўства патрабуюць ахвяраў.

«Некаторыя людзі могуць страціць прывілеі, выгаду і нават уладу. Таму заўсёды ёсць супраціў пераменам. Уступленне ў СГА гэта не толькі пошук кампрамісу - гэта яшчэ і пераадоленне натуральнага супраціву», - падкрэсліў намеснік гендырэктара.

Акрамя таго, прадстаўнік СГА адзначыў, што Мытны саюз паўплывае на перамоўны працэс аб уступленні ў СГА. «У межах Мытсаюза ёсць палажэнні і правілы, якія закранаюць усе краіны-ўдзельніцы, і па гэтых пунктах перамовы трэба весці скаардынавана. Для любой іншай краіны лягчэй весці перамовы аднойчы, чым абмяркоўваць адзін і той жа тарыф з трыма краінамі», - патлумачыў А. Хара.

У той жа час ён канстатаваў, што «ёсць рэчы, якія не ляжаць у плоскасці Мытсаюза і з'яўляюцца прадметам нацыянальных інтарэсаў кожнага яго ўдзельніка». У прыватнасці, патлумачыў прадстаўнік СГА, гэта сфера паслугаў, інтэлектуальнай уласнасці, сельскай гаспадаркі. «Па гэтых пытаннях перамовы давядзецца весці індывідуальна з кожным з бакоў», - сказаў А. Хара.

«Так што па нейкіх пазіцыях перамоўная пазіцыя засталася ранейшай, там дзе з'явілася агульная мытная цікавасць, перамоўная сітуацыя тэарэтычна стала прасцей. А вось як атрымаецца на практыцы - пакажа час», - адзначыў намеснік гендырэктара.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках