24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійныя пратэсты прадпрымальнікаў у Менску и Берасці (Абноўлена)

34

Гандляры аднаго з найбуйнейшых аўтамабільных рынкаў Беларусі «Ждановічы» сёння ўчынілі страйк.

З раніцы пад'езды да гандлёвай пляцоўкі былі заблакаваныя абуранымі людзьмі, якія такім чынам пратэставалі супраць неабгрунтаванага падвышэння платы за ўезд на тэрыторыю аўтамабільнага сектара рынку. Як адзначае «Радыё Свабода», за апошні час кошт паслугі карэктаваўся некалькі разоў і сёння дасягнуў 100 тысяч рублёў за дзень.

Пры гэтым аўтаўладальнікі заяўлялі, што высокая плата, якая ў эквіваленце складае амаль 35 даляраў, ніяк не адбіваецца на забеспячэнні нават мінімальнага камфорту для тых, хто працуе на рынку. У прыватнасці, пляцоўка для рэалізацыі машын ніяк не абсталявана, не заасфальтавана і ў міжсезонне больш нагадвае балота. Элементарна не хапае прыбіральняў.

Між тым у сувязі з запланаваным з 1 ліпеня шматразовым павышэннем пошліны на аўтамабілі, якія ўвозяць фізічныя асобы, колькасць жадаючых прадаць і купіць машыну істотна вырас. Галоўнымі месцамі гандлю застаюцца менскія аўтарынкі «Малінаўка» і «Ждановічы».

Як стала вядома сайту charter97.org, сёння таксама прайшоў стыхійны мітынг на рынку «Стары горад» у Берасці. Рынак цалкам паралізаваны. Людзі пратэстуюць супраць беззаконня падатковай інспекцыі: яны абураныя нематываванымі праверкамі і вялізнымі штрафамі (ад 700 тысяч рублёў).

Як паведамляе БелаПАН, бліжэй да 13:30 дня мітынг на «Ждановічах» завяршыўся, аўтамабілі сталі заязджаць на тэрыторыю рынку. Гэта адбылося пасля таго, як адміністрацыя пагадзілася знізіць кошт да ранейшага памеру.

Дырэктар гандлёвага цэнтра «Ждановічы» Генадзь Падбярозны пацвердзіў, што плата за ўезд на аўтарынак пакуль зніжана да 95 тысяч рублёў. Разам з тым ён сцвярджае, што памер аплаты для прадаўцоў аўтамабіляў не павышаўся больш за год. Паводле слоў дырэктара, на наступным тыдні, хутчэй за ўсё, кошт уезду зноў будзе павялічаны да 100 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках