28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэран засталася без грошай да 65-годдзя Перамогі

13

Жыхарцы Слонімскага раёна выплату ў гонар 65-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне даваць не збіраюцца.

Раіса Сяргеева пайшла на фронт добраахвотніцай у першыя дні вайны. Была сувязісткай у паўночным флоце. Сёння сталая жанчына не можа зразумець, чаму ёй не належыць выплата да 65-годдзя Перамогі, якую атрымліваюць усе ветэраны, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

«Я забраў маму з Расеі два гады таму, каб даглядаць за ёй: ёй хутка споўніцца 88, - распавядае сын Яўген. - Яна жыве пад Слонімам, але атрымлівае расейскую пенсію, таму што для афармлення беларускай ёй давялося б наноў сабраць усе дакументы. Адусюль мы чуем: Дзень Перамогі - вялікае свята. Прэзідэнт Беларусі паабяцаў беларускім ветэранам матэрыяльную дапамогу да паўмільёна рублёў. Прэзідэнт Расеі - па пяць тысячаў расейскіх рублёў (прыкладна 500 тысячаў беларускіх рублёў). А маёй маці нічога не далі! Яна крыўдзіцца, што ўсю вайну прайшла, а цяпер пра яе ўсе забыліся».

Па ўказах аб матэрыяльнай дапамозе ветэранам атрымалася, што пенсіянеры, якія жывуць у Беларусі, але атрымліваюць расейскую пенсію, нічые. І на такія вось ветэранскія выплаты не могуць разлічваць ні ад адной дзяржавы.

«Тым, хто атрымлівае пенсію з Расіі, Латвіі, Літвы, матэрыяльная дапамога не выплачваецца, - адказалі ў Слонімскім райвыканкаме. - Але унітарнае прадпрыемства «Пераможца» выплаціць ёй да свята каля 100 тысячаў рублёў нароўні з усімі ветэранамі, якія пражываюць на тэрыторыі Дзеравянчаскага сельсавета».

«Для таго, каб атрымліваць матэрыяльную дапамогу ад Беларускага пенсійнага фонду, Раісе Міхайлаўне трэба было перайсці на беларускую пенсію, - распавялі ў Мінпрацы РБ. - Але гэта было б ёй нявыгадна».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках