29 лiстапада 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб гібелі ў Беларусі афіцэра спецслужбаў Літвы перакваліфікаваная ў забойства

1

Пракуроры, якія ўжо ў трэці раз расследуюць справу аб гібелі ўлетку 2006 года афіцэра літоўскіх спецслужбаў, Вітаўтаса Пацюнаса, не выключаюць, што ён быў забіты.

Пракурор, які расследуе здарэнне, паведаміў удаве Пацюнаса, што ў лютым справа была перакваліфікаваная і расследуецца як забойства.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракуроры перакваліфікавалі справу, таму што атрымалі новыя дадзеныя, аднак не ўдакладняюць якія, і не каментуюць ход следства.

Генпракуратура расследуе справу ў трэці раз. Два разы было вызначана, што смерць афіцэра спецслужбаў – няшчасны выпадак, і што ён быццам бы сам выпаў з акна восьмага паверху гатэля ў Берасці. З такімі высновамі ўдава не пагадзілася і спадзяецца, што зараз пракуроры высвятляць, што яе муж быў забіты – выкінуты ці выпіхнуты з акна.

Сярод версіяў пра прычыны магчымага забойства ў апошні час у літоўскім друку згадвалася, што Пацюнас самастойна цікавіўся карупцыйнымі сувязямі літоўскіх бізнэсмэнаў і палітыкаў, непразрыстымі энергетычнымі праектамі, а таксама знікненнем грошай, якія прызначаліся беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках