25 снежня 2024, Серада, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіева хочуць судзіць за шматжэнства (Відэа)

35

Час абвесціць вайну амаральнасці, подласці, ілжывасці, беспрынцыповасці ва ўладзе і ў грамадстве.

Кіргізскі грамадскі фонд «Наша права» падаў заяву ў Першамайскі РАУС Бішкека аб узбуджэнні ў дачыненні да экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева крымінальнай справы па артыкуле 153 Крымінальнага кодэкса КР «Шматжэнства», паведамляе «24.kg». Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Па словах кіраўніка фонду Калічы Умураліевай, гэтая крымінальная справа можа стварыць прэцэдэнт у пытанні прыцягнення грамадзянаў да адказнасці за шматжэнства: дэкларатыўны артыкул Крымінальнага кодэкса Кыргызтана, які забараняе шматжэнства, павінен стаць дзейсным.

«Мы заклікаем прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці абвесціць вайну амаральнасці, подласці, ілжывасці, беспрынцыповасці ва ўладзе і ў грамадстве», - дадае Каліча Умураліева.

Яна адзначае, што дэкларатыўны артыкул Крымінальнага кодэкса Кыргызтана, які забараняе шматжэнства, павінен, нарэшце, стаць дзейсным. «Нягледзячы на тое, што шмат якія чыноўнікі і вядомыя асобы маюць па некалькі жонак, яны не прыцягваюцца да адказнасці. Хаця людзі павінны ўсведамляць: калі яны хочуць быць публічнымі асобамі, дык павінны, у першую чаргу, выконваць этычныя нормы і выконваць закон, паказваць прыклад годных паводзінаў у жыцці. Нельга народу казаць адно, думаць іншае, а рабіць трэцяе. На жаль, нават экс-кіраўнік дзяржавы Курманбек Бакіеў не стаў выключэннем і, як паказалі апошнія падзеі, таксама мае некалькіх жонак. Яго паводзіны нанеслі непапраўныя страты пытанню гендэрнай роўнасці і абароне сямейных каштоўнасцяў», - кажа Каліча Умураліева.

Чуткі пацвердзіў, сам таго не жадаючы, Аляксандр Лукашэнка, які распавёў, што Бакіеў зараз пад яго абаронай разам з сям'ёй – жонкай і двума малалетнімі дзецьмі: хлопчыкам і дзяўчынкай. Але паводле афіцыйнай біяграфіі Бакіеў у шлюбе 40 гадоў, з жонкай пазнаёміўся яшчэ студэнтам у Самары. Два сыны, Марат і Максім, займалі высокія пасады ў Кыргызтане. Пра другую сям'ю хадзілі толькі чуткі: быццам, дзяўчынцы дзевяць гадоў, хлопчыку – чатыры. Кажуць, што ўвогуле ў кіргізскага прэзідэнта было тры сем'і.

Нагадаем, 27 красавіка намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызтана Азімбек Бекназараў абвясціў, што былы прэзідэнт Кыргызтана Курманбек Бакіеў завочна абвінавачаны па двух артыкулах крымінальнага кодэкса – арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках