24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты менскага «Дынама» ўшанавалі памяць намесніка Гітлера (Фота)

26

Грандыёзны скандал выбухнуў вакол матчу 6 тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж менскім «Дынама» і «Віцебскам», які адбыўся 28 красавіка.

Як паведаміў «Прэсбол», падчас матчу фаны сталічнага клуба вывесілі ў сваім сектары банэр, прысвечаны Рудольфу Гесу — намесніку Гітлера па нацысцкай партыі, прысуджанаму на Нюрнбергскім працэсе да пажыццёвага зняволення. Газета задаецца пытаннем: «Як прафашысцкі банэр быў пранесены на трыбуну, чаму міліцыя не зрэагавала на яго з'яўленне?»

Адказ, зрэшты, на паверхні: міліцыя глядзела туды ж, куды і заўсёды. Як пішуць у гасцявой кнізе «Дзевяткі» (сайт заўзятараў менскага «Дынама»), доблесныя ахоўнікі парадку грудзьмі сталі на шляху банэра з «Пагоней». Усё астатняе ім да ліхтара.

Цалкам верагодна, што зараз праваахоўныя органы заварушацца і знойдуць аўтараў скандальнага банэра. Але… Як заўважыў на форуме «Прэсбола» RockeR: «Я не разумею што экстрэмісцкага? Аляксандр Рыгоравіч сам асабіста казаў, што захапляецца, паважае і шануе палітыку Гітлера ўнутры Германіі. І што?»

І нічога. Таму і стала магчымым з'яўленне банэра з партрэтам і датамі жыцця Рудольфа Геса…

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках