24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан можа запатрабаваць выдачы Бакіева

7

У часовым ўрадзе Кыргызстана не выключаюць магчымасці экстрадыцыі на радзіму былога прэзідэнта рэспублікі, які знаходзіцца ў Беларусі.

«Абавязкова рана ці позна гэтае пытанне паўстане», - заявіў у чацвер, 22 красавіка, першы намеснік кіраўніка часовага ўрада Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў. «Яго час прыйдзе і ён сваё атрымае» - падкрэсліў Атамбаеў.

Як перадае Корреспондент.net, у той жа час МЗС Беларусі заявіў, што не атрымаў ніякіх нот з патрабаваннем выдаць былога кіргізскага прэзідэнта.

Раней МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква ўжо не лічыць Курманбека Бакіева прэзідэнтам Кыргызстана. «Я ведаю толькі адно, і пра гэта было афіцыйна абвешчана, што Курманбек Бакіеў па факсе даслаў у Бішкек заяву аб адстаўцы. Гэта дакумент, вусныя заявы наўрад ці могуць яго адмяніць», - сказаў ён.

Нагадаем, Бакіеў быў вымушаны пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы пасля масавых беспарадкаў, якія пачаліся ў Кыргызстане 6 красавіка. Падставай да дэманстрацыі стала затрыманне практычна ўсіх лідэраў апазыцыі.

Ахвярамі успыхнувшых 7 красавіка сутыкненняў сталі каля 80 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Неўзабаве апазіцыя заявіла аб роспуску парламента і фарміраванні новага ўрада на чале з Розай Атунбаевай. Лідэр апазіцыі таксама заявіла, што адхілены ад улады прэзідэнт паўстане перад судом.

20 красавіка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што былы прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Мінску, і ён знаходзіцца пад абаронай Беларусі. Сам Бакіеў ужо ў Менску заявіў, што не складае з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.

Ужо ў Беларусі Бакіеў заявіў, што не складае з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках