24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку зноў пікетуюць беларускую амбасаду

3

Пікетоўцы ля амбасады Беларусі ў Бішкеку патрабуюць прыцягнуць зрынутага прэзідэнта Бакіева да адказнасці.

У Бішкеку ля будынка амбасады Беларусі ў Кыргызтане ў чацвер прайшоў пікет, паведамляе «Інтэрфакс».

Яго ўдзельнікі патрабавалі пакараць былога прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Менску і не прызнае сябе зрынутым кіраўніком рэспублікі.

Удзельнікі акцыі нічога не скандавалі, толькі трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці былога прэзідэнта.

На просьбу міліцыянтаў пікетоўцы разыйшліся, прастаяўшы ля будынка амбасады каля 15 хвілінаў.

Нагадаем, што беларускую амбасаду ў Бішкеку пікетавалі таксама 19 красавіка, калі ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Бакіеў накіраваўся ў Беларусь. Удзельнікі пікету заклікалі Аляксандра Лукашэнку не прымаць на сваёй тэрыторыі экс-прэзідэнта Кыргызтана. Аднак, як паказалі падзеі апошніх дзён, іх просьбы не былі пачутыя афіцыйным Менскам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках