25 снежня 2024, Серада, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі цяпер два дыктатары

82
У Беларусі цяпер два дыктатары

Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка правёў сустрэчу з Курманбекам Бакіевым, і яны абодва зрабілі заявы для прэсы.

«Я не ведаю, як можна праводзіць выбары без дзеючага прэзідэнта. Вось гэта мяне здзіўляе. Таму без вас выбары праходзіць не могуць - гэта адназначна. Калі гэта будзе зроблена, то гэта яшчэ далей загоніць у тупік сітуацыю ў Кыргызстане», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў сераду ў Менску, падчас сустрэчы з Курманбекам Бакіевым, перадае «Інтэрфакс».

«Таму вы заўсёды можаце разлічваць на нашу падтрымку. Я, як і абяцаў, Курманбек не прыедзе ў Беларусь цмяна так, ён прыедзе як прэзідэнт Кыргызстана, і мы гэтага хаваць не будзем, што і робім», - сказаў Лукашэнка.

Згодна яго слоў, «і калі нават раней некаторыя палітыкі асобных дзяржаў рабілі заявы такія бравурныя, то сёння проста вымушаныя прызнаць, што сітуацыя далёкая ад нармальнай. І Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў нядаўна заявіў аб тым, што мы не будзем супрацоўнічаць з новай уладай Кыргызстана да тых часоў, пакуль яна не легітымізуе сябе, правядзе выбары і гэтак далей», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі прынятае рашэнне аб адпраўцы ў Кыргызстан гуманітарнай дапамогі. «Мы хочам, пакуль вы тут, каб мы арганізавалі гуманітарную дапамогу для Кыргызстана, каб вы і амбасада прадумалі, якія тавары ў першую чаргу неабходна даставіць для кыргызаў, і ў якой дапамозе яны ў першую чаргу маюць патрэбу. Усё, чым мы можам, мы абавязкова дапаможам, але вы павінны нам падказаць і дапамагчы арганізаваць гэтую дапамогу», - заявіў Лукашэнка.

Кажучы пра сваю пазіцыю наконт сітуацыі ў Кыргызстане, кіраўнік Беларусі сказаў, што «яна не абумоўленая нейкімі кан'юнктурамі». Я сыходжу з чыста чалавечых пазіцый, зыходжу з таго, што такога быць не павінна», - адзначыў Лукашэнка.

Беларускі дыктатар сказаў, што ён рады таму, што «сям'я ваша у нармальным стане». «Мы толькі што перакінуліся некалькімі словамі, што вы хоць неяк пачалі тут адпачываць у апошні час, хоць па 2-3 гадзіны ў суткі пачалі спаць», - адзначыў Лукашэнка.

«Лекары мне дакладалі, усё, што тычыцца рэабілітацыі, дапамогі дзецям там ёсць некаторыя праблемы, асабліва ў дзяцей, мы ўсё гэта зробім і лекі, і дапаможам, у гэтым можаце не сумнявацца», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу Бакіеў заявіў аб аднабаковай падачы інфармацыі аб сітуацыі ў Кыргызстане.

«На мой глыбокі жаль, у першы час у сродках масавай інфармацыі настолькі аднабакова ўсё падаецца, як расстрэльвалі мірных людзей і так далей. Таму я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста розуму не паддаецца», - сказаў Бакіеў.

Ён падзякаваў Лукашэнку ад свайго імя, ад імя членаў сваёй сям'і, а таксама большасці кыргызскага народа за аказаную падтрымку. «Чаму я кажу ад большасці народа Кыргызстана, таму што тая купка людзей, узброеных людзей, якія чыста бандыцкім спосабам захапілі сілай ўладу - гэта яшчэ не ўвесь Кыргызстан. І тое, што робіцца ў Бішкеку і вакол Бішкека, гэта таксама не ўвесь Кыргызстан», - заявіў Бакіеў.

Звяртаючыся да Лукашэнкі, К. Бакіеў адзначыў: «Вы праявілі сваю высокую чалавечнасць, мужнасць, за гэта вам вялікі дзякуй. Я вельмі ўдзячны вам за тое, што вы зрабілі і робіце. Дзякуй, перш за ўсё вам ад мяне асабіста, ад членаў маёй сям'і, і ад большасці народа Кыргызстана».

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках