25 снежня 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежную журналістку затрымалі за інтэрв'ю з лідэрам «Еўрапейскай Беларусі»

41

У цэнтры Менска супрацоўнікамі міліцыі затрымалі журналістку, якая брала інтэрв'ю ў Андрэя Саннікава.

Як паведаміў у інтэрв'ю сайту charter97.org лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, незалежная журналістка Таццяна Белашова здымала інтэрв'ю з ім на відэакамеру на вуліцы Фрунзе каля Парку імя Горкага, калі да іх пад'ехаў аўтамабіль з трыма супрацоўнікамі міліцыі. Адзін з іх быў з аўтаматам.

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ім нібыта паступіла інфармацыя, што камера крадзеныя і ім трэба гэта праверыць. Яны запатрабавалі, каб журналістка праехала з імі ў Партызанскі РУУС Менска.

Затрыманне журналісткі праводзілі прапаршчык Пастушонак Іван Віктаравіч, супрацоўнікі міліцыі Навіцкі Сяргей Генадзьевіч, Селязнёў Сяргей Сяргеявіч.

Андрэй Саннікаў, каб падтрымаць журналістку, якая была ў прыгнечаным стане, праехаў разам з ёй у міліцэйскай машыне ў аддзяленне міліцыі.

Таццяна Белашова знаходзілася ў РУУС Партызанскага РУУС Менска тры гадзіны. З ёй размаўляў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі і правапарадку Андрэй Арлоў. У журналісткі спрабавалі зняць адбіткі пальцаў, але яна адмовілася.

Журналістку вызвалілі без складання пратаколу. Спачатку ёй прапанавалі пакінуць у РУУС камеру, і прывезці на яе дакуманты. Але калі яна запатрабавала папярэднне скласці акты вымання апаратуры, міліцыянты адмовіліся ад сваіх намераў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках